Целяханы. Дажынкi-2022. Вернiсаж

Целяханы. Дажынкi-2022. Вернiсаж

Першага студзеня бягучага года быў выдадзены Указ Прэзідэнта нашай краіны, які аб’явіў 2022 год у Беларусі Годам гістарычнай памяці. Прыняцце такога рашэння было прадыктавана неабходнасцю фарміравання аб’ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захаванню і ўмацаванню адзінства беларускага народа.

У рамках рэалізацыі Указа напярэдадні правядзення абласнога фестывалю “Дажынкі”, другога верасня 2022 года, ў пасялковым Цэнтры культуры і вольнага часу была адкрыта выстава “Целяханы – маляўнічы край”. Ініцыятар афармлення выставы – мастак Віктар Сагановіч, ураджэнец Целяхан; яго актыўныя памагатыя – Наталля Бінкевіч, дырэктар Целяханскага Цэнтра культуры і вольнага часу і Святлана Крэк, старшыня Савета ветэранаў пасёлка Целяханы.

Віктар Мікалаевіч – целяханскі самародак, які валодае свежым, незашораным поглядам на прыроду роднага Палесся. Пейзажамі і нацюрмортамі Майстра можна любавацца бясконца, знаходзячы ў іх новыя адценні і значэння. Пачынаючы з 1984 года, два-тры разы на год, выставы мастака праходзілі ў гарадах Беларусі (Брэст, Барысаў, Навагрудак, Мінск), Расіі (Масква), Польшчы (г.Бяла-Падляска), Германіі (г.г.Берлін, Альтэна), Францыі (г.Шатэль-Сэнсуар), ЗША (музей Simmerly).

Часцей за ўсё Віктар Мікалаевіч выстаўляе свае работы ў палескім горадзе Пінску, месцы свайго пастаяннага жыхарства. Не застаецца без увагі і малая радзіма мастака; ён рэгулярна арганізуе пленэры на штогадовым фестывалі “Целяханскі бічаўнік”.

Атрымаўшы інфармацыю аб маючай адбыцца выставе, я ўзрадавалася: з’явілася магчымасць пагрузіцца ў мінулую рэальнасць нашага пасёлка; бо шматлікіх аб’ектаў, намаляваных на палотнах мастака, ужо не існуе ці вонкавы выгляд іх зведаў істотныя змены.
 
У афішы мерапрыемства было пазначана яшчэ і прозвішча Сідзюка Аляксея  Канстанцінавіча, першага настаўніка малявання Віктара Сагановіча. Мяне кранулі беражлівыя адносіны вядомага жывапісца да памяці Настаўніка, які пайшоў з жыцця менш за год таму.

Адкрываючы выставу, Віктар Мікалаевіч адзначыў, што частка экспазіцыі ласкава прадстаўленая сваякамі Аляксея  Канстанцінавіча, належыць яго пэндзалю.

Карціны Настаўніка былі размешчаны ў самым пачатку паказу: партрэты маці, бацькі і краявіды беларускай прыроды. Перайшоўшы да экспанатаў вучня, я заўважыла некаторае, ледзь улоўнае, падабенства з работамі Аляксея  Канстанцінавіча.

Пасля завершэння першага дня мерапрыемства арганізатары выставы аб’явілі, што яна працягнецца тыдзень.

Гэтай акалічнасцю і скарысталіся мы з пляменніцай Валенцінай Фёдараўнай Ярмаловіч трэцяга верасня, у дзень правядзення ў пасёлку абласных “Дажынак”.

Абыйшоўшы ўсе гандлёвыя рады, “Горад майстроў”, майстар-класы народных умельцаў, выставу сельскагаспадарчай тэхнікі і аўтамабіляў, зайшлі ў мастацкую галерэю.

Напярэдадні мне не ўдалося дэталёва разглядзець тварэнні Віктара Мікалаевіча; у дзень фестывалю наведвальнікаў было менш і ніхто не перашкаджаў нам услых разважаць аб убачаным:

– А, гэта бацькоўскі дом Віктара! А гэта яго бацькі: Клаўдзія Сцяпанаўна і Мікалай Мікітавіч! А гэта наш целяханскі святар – айцец Іоан, у свеце – Струкоўскі Іван Фёдаравіч, –  разглядаючы партрэты, увайшла Валенціна ў ролю экскурсавода.

– А гэта касцёл, а гэта азярцо каля школы-інтэрната, а гэта канал Агінскага! – падтрымала я пачынанне пляменніцы.

– А гэта дзесяты шлюз канала, а гэта Лысая гара, а гэты нацюрморт – прадукцыя гуты! – не адставала Валенціна ў пераліку вядомых целяханцам месцаў.

У галерэю зайшла яшчэ адна група наведвальнікаў, якая перапыніла наш дыялог-спаборніцтва.

Неўзабаве пачалося ўрачыстае шэсце калоны дэлегатоў фестывалю “Дажынкі” і мы паспяшаліся да цэнтру святочных падзей.

У публікацыі скарыставаны матэрыялы выдання VIKTOR SAGANOVICH Art & Life.


Рецензии
Еще раз вечера доброго, уважаемая Нелли!

Подумалось, ведь память это не просто мостик между прошлым и настоящим, это не просто ориентир для будущего, зачастую это еще и некая основа, без которой невозможно создать что-то новое.
И, наверное, воистину выглядит неразрывной связь, когда ученик продолжает дело учителя, но никогда не забывает о своем наставнике, в обязательном порядке акцентируя внимание на работе своего предшественника.
И снова подумалось - "Пока нас помнят, мы продолжаем жить.."

С глубочайшим уважением,

Сергей Макаров Юс   27.08.2023 19:09     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Сергей!

Искренне благодарю за отзыв!

Вы правы: достойна уважения позиция состоявшегося художника, который хорошо помнит, кто научил его держать кисть и делать первые мазки ...

Виктор Саганович никогда не забывает напомнить поклонникам его таланта имя своего Учителя.

С глубочайшим уважением и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   28.08.2023 12:21   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.