Пытанне

Пытанне

Я сядзеў. На лаўцы. Стаміўся і нашмуляў ногу.
Амаль ў адзіноце. У Жоўтай Царкве. 
Тут. На Нямізе.
Трэба было з Госпадам параіцца. Старое пытанне колькі год не давала мне спакою.


Раптам, у кутку, за красцільнай  чашай ,  хрукнуў і нягучна заіржав поп. Малады такі бацюшка. Год трыццаці. Вагой пад сто кіло. Русая барада.
Ціскаў пальцам у смартфона.

Неяк мне няёмка зрабілася.
І я пайшоў.
Падняўся па лесьвіцы. Угору. Да пляца Волі.  Да Касьцелу Панны Марыі.  Можа там Пан Бог, нарэшце, дасць  мне параду.

Я сядзеў на першай лаўцы. У паўзмроку на асьпідзе свяцілася акенца.
У адзіноце.
Пан Бог маўчаў. У адзіноце.

Я выйшаў на паветра. Падняў каўнер. Халодны дожджык пачаў секчы мне твар.
Насунуўшы картуза на вочы, я рушыў у цемру.

Я б щчэ у Халодную  Сінагогу  завітаў бы.
Але яе німашака, як пяцьдзесят сем год. Як і мне.

Божачка, дзе ж ты схаваўся ад мяне?

Менск, навошта ты мяне водзіш па святых месцах...


Рецензии