Целяханы. Дажынкi-2022. Кульмiнацыя свята

Целяханы. Дажынкi-2022. Кульмiнацыя свята

Не ведаю, ці атрымалася паспаць гадзінку-другую ў ноч на трэцяе верасня галоўным арганізатарам і выканаўцам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да фэсту “Дажынкі”, але раніцай трэцяга верасня мой родны пасёлак стаў непазнавальным.

Гэта быў зусім незнаёмы мне населены пункт: святочны, шматколерны, шумны, вясёлы, рознагалосы! За чатырыста шэсцьдзесят гадоў свайго існавання пасёлак наўрад ці бачыў такое каларытнае, ажыўленае і шчодрае гулянне!

Вуліцы былі ўпрыгожаны сцяжкамі колераў сімвала беларускай дзяржаўнасці – сцяга Рэспублікі Беларусь: чырвоны, белы, зялёны.

У цэнтры пасёлка спажывецкія таварыствы шаснаццаці раёнаў Брэсцкай вобласці разгарнулі гандлёвыя рады, якія расцягнуліся больш, чым на два кіламетры, прапануючы сваю прадукцыю жыхарам Целяхан і гасцям фестывалю.

У “Горадзе майстроў” праводзіліся майстар-класы: на вачах глядачоў народныя ўмельцы выраблялі гаршкі з гліны, кветкі з жалеза і іншыя арыгінальныя рэчы.

Была арганізавана работа дзіцячай пляцоўкі; падрыхтаваны забавы і інтэрактыўныя гульні для дзяцей і дарослых. Мноства гледачоў сабралі крэатыўныя тэматычныя фотазоны, выкананыя з гародніны, садавіны і злакаў ураджаю гэтага года. Побач з інсталяцыямі з яблыкаў, гарбузоў, сліў і кукурузы, ахвотна фатаграфаваліся дарослыя і дзеці.

Асаблівую зацікаўленасць гасцей фестывалю выклікалі раскошныя шматповысныя караваі, выпечаныя ўмелымі берасцейскімі пекарамі; некаторыя з іх дасягалі росту чалавека.

Адусюль чуліся беларускія, рускія і украінскія песні; гучала вясёлая музыка; прадстаўнікі кожнага раёна спрабавалі “пераспяваць і ператанчыць” сваіх суседзяў па кірмашы.

 Мы з пляменніцай Валянцінай, жыхаркай горада Бабруйска, убачыўшы лагатып холдынгу “Бабруйскаграмаш”, не змаглі прайсці міма экспазіцыі.

Знаёмячыся з выставай сельскагаспадарчай тэхнікі і аўтамабіляў, спрабавалі вызначыць наканаванне таго ці іншага экспаната: кормаўборачная тэхніка, глебаапрацоўчае абсталяванне, прэс-падборшчыкі, тэхніка для ўнясення ўгнаенняў, трактарныя прычэпы, тэхніка для прыгатавання і раздачы кармоў (дакладнасць нашага траплення ў правільныя адказы аказалася прыкладна “пяцьдзесят на пяцьдзесят”).

Ад сузірання дасягненняў вытворцаў сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі нас адцягнула аб’ява аб пачатку фарміравання святочнай калоны; мы паспяшаліся да месца яе руху – цэнтральным вуліцам пасёлка.

Па дарозе ненадоўга спыніліся ля экспазіцыі “Хроніка асваення цаліны ў фатаграфіях”. На фоне стэнда з чорна-белымі здымкамі “цаліннік”, мужчына сярэдніх гадоў у беларускім нацыянальным касцюме, граў на гармоніку і з запалам напяваў песні пяцідзесятых-шасцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя, на якія прыпаў комплекс мерапрыемстваў па павелічэнні вытворчасці збожжа ў СССР шляхам увядзення ў абарот зямельных рэсурсаў Казахстана, Паволжа, Урала, Сібіры, Далёкага Усходу і Крыму.

 Пачалося шэсце раённых дэлегацый. Святочную калону ўзначалілі пераможцы жніва-2022 – працаўнікі Ляхавіцкага раёна; за імі, у алфавітным парадку, прайшлі прадстаўнікі астатніх пятнаццаці раёнаў вобласці.

Пасля завяршэння праходжання маляўніча ўпрыгожанай калоны пачалася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу ўраджаю.

Губернатар Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка расказаў аб выніках работы вяскоўцаў, адзначыўшы, што ўпершыню за ўсю гісторыю існавання дадзенай адміністрацыйнай тэрыторыі атрыманы нябачны ўраджай: адзін мільён чатырыста тысяч тон збожжавых, дзвесце тысяч тон рапсу, трыста пяцьдзесят тысяч тон кукурузы.

Добрую працу хлебаробаў Берасцейшчыны адзначыў і кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергіенка, які таксама прымаў удзел у свяце. Ён падкрэсліў, што брэстаўчане першымі ў рэспубліцы выйшлі на мільён тон збожжа і першымі з абласцей краіны праводзяць фестываль-кірмаш “Дажынкі”.

Пераможцамі жніва ў 2022 годзе былі прызнаны Ляхавіцкі, Драгічынскі і Пружанскі раёны, ураджайнасць збожжавых у якіх дасягнула сарака пяці- сарака дзевяці цэнтнераў з гектара.

Потым адбылася цырымонія ўзнагароджання больш за дзве сотні працаўнікоў сяла; ва ўрачыстай абстаноўцы ім былі ўручаны граматы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі.

 Я краем вуха слухала прозвішчы пераможцаў; памяць вярнула мяне да пачатку двухтысячных годоў. Працуючы ў сістэме аховы здороўя Баранавіцкага раёна, на пасяджэннях выканаўчага камітэта мне часта даводзілася чуць даклады аб паказчыках працы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў; неўзабаве я пачала нядрэнна арыентавацца ў асноўных выніках іх дзейнасці.

Прыкладна на гэты ж час прыйшлося прачытанне рамана з бібліятэкі маіх бацькоў “На стрыжні жыцця”, які напісаў былы першы сакратар Бярозаўскага раённага камітэта Каммуністычнай партыі Беларусі, Лебедзеў Пятро Лявонавіч.

Адну з глаў кнігі аўтар прысвяціў апісанню правядзення сходу ў перадавой калектыўнай гаспадарцы раёна ў пачатку сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Галоўны герой рамана, сакратар Кляновага райкама партыі (так аўтар назваў у сваім творы Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці), падводячы вынікі сельскагаспадарчага года, адзначыў поспехі земляробаў, якія дасягнулі ўраджайнасці збожжавых культур дзевяць цэнтнераў з гектара.

У Баранавіцкім раёне да часу прачытання мною кнігі ўраджайнасць збожжавых культур набліжалася да трыццаці цэнтнераў з гектара.

Неўзабаве мне прадставілася магчымасць абгаварыць атрыманыя з рамана звесткі з Мікалаем Уладзіміравічам Даменіканам, Героем Сацыялістычнай Працы, былым першым сакратаром Баранавіцкага раённага камітэта Каммуністычнай партыі Беларусі ў сямідзесятыя-васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя.

Я распавяла знаўцу сельскагаспадарчай вытворчасці аб лічбе, якая збянтэжыла мяне, ураджаю збожжавых культур – дзевяць цэнтнераў з гектара.

– А што Вас здзіўляе, па тых часах гэта былі вельмі добрыя вынікі! Якая тады была культура земляробства? Самая найпростая! А зараз сельская гаспадарка развіваецца інтэнсіўна: укараняюцца прагрэсіўныя тэхналогіі і сучасныя формы арганізацыі працы, узрастае набыццё новай тэхнікі і гэтак далей. Таму і нядзіўна, што за трыццаць гадоў ураджайнасць збожжавых культур узрасла амаль у тры разы!

Назіраючы за цырымоніяй узнагароджання хлебаробаў-перадавікоў, я адчувала гонар за беларускіх земляробаў:

– А зараз, у параўнанні з сямідзесятымі гадамі мінулага стагоддзя, ураджайнасць зернавых павялічылася ў пяць разоў!

Працягнуць разважанні на тэму аб “сямімільных кроках” развіцця аграрнай галіны нашай краіны, мне не дазволіла пляменіца Валянціна, вярнуўшы мяне ў Целяханы 2022 года:

–  Нэля, ужо скончылася ўрачыстая частка, канцэрт глядзець будзем?

–  Абавязкова, як жа без яго! – адказала я.

Мы паглядзелі выступленні самадзейных калектываў Берасцейшчыны, а вось музычна-забаўляльную праграму для дзяцей і канцэрт творчых калектываў дзіцячых школ мастацтваў “Чароўны свет мастацтва”, а таксама на рэтра-канцэрт эстрадных выканаўцаў з Івацэвіцкага раёна “Музыка нас звязала”, сіл ужо не хапіла – перашкодзіла пякучае сонца.

Адпачыўшы ад шматгадзіннага хаджэння па кармашы, вечарам адправіліся на канцэрт фолк-групы “Партызан FM” (Масква). Творчасць гэтай групы блізкая казацтву, а таксама аматарам народных і аўтарскіх песень; большасць слухачоў была з іх ліку.

Жывы гук і мужчынскае шматгалоссе не пакінулі абыякавымі гледачоў. Ля сцэны сфармавалася група “падтанцоўкі”; не сталі выключэннем і мы з пляменніцай, далучыўшыся да танцораў.

Як выявілася, сваечасова: загучаў рускі раманс “Не для мяне прыйдзе вясна”. Мы з Валянцінай таксама пачалі падпяваць “партызанам”, выканаўшы стоячы наш любімы твор.

Завяршыўся фестываль хлебаробаў “Дажынкі-2022” яркім і эфектным феерверкам, які быў бачны нават на ўскраінах невялікага палескага пасёлка.

P.S. Святкаванне “Дажынак-2022” здымалі два беспілотныя лятальныя апараты, адзін з якіх прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Беларусі назвалі “ВаськаПілот”; вынікі працы дронаў размешчаны ў Інтэрнэце.


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

А знаете, о чем подумалось?

Для большинства посетителей подобных, что говорить, воистину грандиозных, по-настоящему великолепных, ярмарок, все это представляется этаким праздником. Причем, в ряде случаев, подобное ощущение испытывают порой и многие участники, особенно занятые в концертной программе. А ведь для организаторов это тяжкий, длительный и скрупулезный труд. Ведь требуется собраться колоссальное количество участников самой разной направленности, каждому уделить внимание, для каждого создать свои условия.
Но, понимаю, что усилия эти воздаются сторицей, поскольку посетители, и это хорошо видно по реакции и эмоциям автора и её спутницы, действительно окунаются в атмосферу настоящего праздника. И что самое характерное - праздника Труда!

С глубочайшим уважением,

Сергей Макаров Юс   28.08.2023 20:27     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Сергей!

Искренне благодарю за отзыв!

Вы абсолютно правы: подготовка к мероприятию такого масштаба - тяжкий труд. Были задействованы учреждения и организации городского посёлка и всех районов Брестской области, которые оставили в Телеханах малые архитектурные формы, как память о "Дожинках".

Да и жители населённого пункта активно включились в подготовку, приводя в порядок частные подворья, чтобы было "не хуже, чем у людей".

Огромная координирующая работа была проведена Телеханским сельским исполкомом; его председателя, Оксану Мялик, в любое время суток можно было видеть на каком-нибудь из объектов.

С неизменным почтением и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   29.08.2023 15:12   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.