Целяханы. Дажынкi-2022. Завяршэнне або адкрыты адк

Целяханы. Дажынкi-2022. Завяршэнне або адкрыты адказ рэцэнзенту

Стаць сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу – поспех, які рэдка выпадае невялікаму населенаму пункту Беларусі.

Гарадскому пасёлку Целяханы, што на Берасцейшчыне, пашанцавала – 3 верасня 2022 года мая малая Радзіма прымала гасцей не толькі з іншых абласцей Беларусі, але і сяброў з Расіі.

Свята прайшло весела і раздольна; вастрасловы з ліку мясцовых жыхароў сказалі б – “стаміліся адпачываць”.

Будучы сведкам падрыхтоўкі, арганізацыі і правядзення свята, я палічыла патрэбным коратка выкласці свае назіранні за падзеямі, якія адбываліся ў пасёлку (падборка публікацый аўтара “Целяханы. Дажынкі-2022”).

На першую мініацюру адазваўся рэцэнзент, які зрабіў “…адну заўвагу – дзе фота саламянай творчасці? (сур’ёзна)”.

Я абышла ўвагай пытанне рэцэнзента ў адносінах да фатаграфій і апублікавала другую мініяцюру аб алеі драўляных скульптур, якую адкрылі ў Целяханах 20 жніўня 2022 года; на гэты раз водгук крытыка заканчваўся строгім “настаўніцкім” пытаннем: “…ЧАМУ БЕЗ ФОТА???!!”

Баючыся атрымаць ад “настаўніка” двоечку, я адказала настойліваму рэцэнзенту ў жартаўлівай форме, маўляў, запісалася на курсы фатографаў.

Тэма аб правядзенні вернісажу ў пасёлку напярэдадні свята засталася без каментараў знаўцы і я вырашыла, што крытык цярпліва чакае завяршэння курса майго навучання “на фатографа”.

Дарма спадзявалася! Рэцэнзія на заключную частку апісання свята была завершана пытаннем да “непаслухмянага і невыканальнага” аўтара:

– “…АЛЕ ДЗЕ Ж ФОТА???????? 7+ хаця б адну…”

Ноччу мне прысніліся ажыўшыя драўляныя скульптуры. Фігура шкляра сярдзіта надзімала шчокі і вымаўляла мне звонкім крыштальным (або шкляным?) голасам:

– Ага, значыць Дама з сабачкам, гэта гультайка з парасонам, табе даражэй, чым я, майстар сваёй справы? Гэта ж фатаграфію яе скульптуры ты выставіла на ўсеагульны агляд? А рарытэтную блакітную цукарніцу, набытую тваёй мамай у пасляваенныя гады на больш, чым сціплы заробак тэхніка лясной гаспадаркі, якая да гэтага часу захоўваецца ў бацькоўскай хаце, хто зрабіў? Дама ці яе сабачка?! Ці, усё-ткі, я, спецыяліст-шкловыдзімальнік?!

У наступным эпізодзе майго трывожнага сну скульптура музыкі Міхаіла Крынца высвятляла адносіны з правобразам фатографа Антона Каржа:

– Падумаеш, фатограф! Пстрыкнуў – і гатова! А мне на ўсе мерапрыемствы: вяселле, пахаванне, вячоркі, трэба насіць з сабой музычныя інструменты, ды граць увесь час, ужо і рукі пачалі балець!

 Фігура фатографа Антона, вінавата апусціўшы галаву, адказвала, што яго праца не менш складаная: трэба знайсці адпаведны ракурс, падабраць асвятленне, разгаварыць чалавека, даведацца пра яго больш, каб злавіць падыходзячы для здымкі момант.

Кадр у маім сне змяніўся: на беразе паўнаводнага даваеннага Агінскага канала драўляная фігура сына яўрэйскага пекара, Калмана Гітэльмана, рабіла вымову скульптуры парахода “SEKUNDA”:

– Ты гультай, толькі забаўляешся, плаваеш з Пінска ў Целяханы і назад, а мы з бацькам працуем у поце твару, хлеб пячом, целяханцаў кормім! Шоб яны без нас рабілі, з голаду памерлі б!

На наступны дзень мы з мужам адправіліся ў паліклініку для правядзення вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі; скарачаючы шлях, пайшлі па алее драўляных скульптур.

Скульптура парахода “SEKUNDA”, размешчаная насупраць кампазіцыі “Лунаючы фантан”, не праявіла ніякай цікавасці да пешаходаў. А вось фігуры шкловыдзімальніка, музыкі, фатографа і дамы з сабачкам, дакорліва “глядзелі” у мой бок, маўляў, калі ж ты, нарэшце, вызначышся з выбарам фатаграфіі, бо мы ўсе вартыя “выхаду ў свет”?!

Фігура Калмана Гітэльмана выказвала відавочнае неўхваленне; бо кожнаму зразумела, што без хлеба, як і без вады, “…і ні туды, і ні сюды!”

Пасля прышчэпкі мы з мужам каля паўгадзіны знаходзіліся ў медыцынскай установе. Разважаючы над начнымі снамі, я ўспомніла эпізод твора “Каменны госць” з цыклу кароткіх драматычных п’ес для чытання А.С.Пушкіна “Маленькія трагедыі”.

Іспанскі граф Дон Гуана, які забіў Камандора, падманным шляхам трапляе ў дом ягонай удавы, донны Ганны. Напярэдадні спаткання жаночы ўгоднік і спакуснік жанчын даручае свайму слузе прапанаваць статуі Камандора прыйсці на наступны дзень да палаца донны Ганны і стаць у дзвярэй; на запрашэнне-выклік фігура сцвярджальна ківае галавой.

У прызначаны час ажылая каменная скульптура прыходзіць у палац удавы; поціск рукі статуі Камандора становіцца смяротным для “бязбожнага распусніка”.

– Ох, недарэчы я ўспомніла гэтую трагічную гісторыю! Там каменная скульптура ажыла, а калі тут драўляныя фігуры паўстануць з мёртвых? І пачнуць да мяне па начах прыходзіць і прэтэнзіі прад’яўляць? Не, не буду я публікаваць фотаздымкі!

 P.S. Надоечы я адклікала сваю заяву аб прыёме на паскораныя курсы падрыхтоўкі фотамастакоў.


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Знаете, если бы кто-то пытался ко мне приставать с просьбами о фото, я бы не замедлил поинтересоваться у столь назойливого посетителя - как у него с воображением и умеет ли он пользоваться Интернетом?
Ведь автор весьма подробно, с указанием всех деталей описала все, что происходило на празднике. Честно скажу, простой запрос в Яндексе выдал сотни фотографий, как говорится - смотри, не хочу.
Вероятно, для некоторых подобная назойливость является своеобразным проявлением знаков внимания... А что, в школе же дергали за косички понравившихся девчонок?!..))

Ну, а если серьезно, отличные очерки вышли, лично я получил прекрасное представление обо всем, что происходило на замечательном празднике.
И готов поприсутствовать во сне автора, чтобы избавить от ненужных расспросов деревянных и прочих скульптур...)
И можете быть уверены, у меня получится...)

С самыми добрыми и искренними пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   29.08.2023 20:24     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Сергей!

Сердечно благодарю за отзыв!

Такой вариант, как симпатия рецензента, я не рассматривала. А стоило бы, ведь каждый свой отклик критик начинал со слов: "Паважана Нелли...".

С благодарностью приму Вашу помощь во сне для избавления от риторических вопросов экспертов.

С улыбкой и теплом.

Нелли Фурс   30.08.2023 14:40   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.