Аб музыкантах

Аб музыках

Ёхан Леверда
------------------------

Басіст

Басы - пальцы мае, жыццё мае, разумееш, малы, ты паглядзі на мае!!! Яны жывыя.  Так мне дурны Антось кажэ. 
- Яны ж шчэ жывыя!

А ў яго з дзесяці пальцаў толькі тры. На абодзьвух рукох.

Ён на відэа , у вясковым клубе бачыў стужку, "Хата ля шляху"/ Road House . Ён кантужаны з Аўганістану вазьвярнуўса і ў яго ног німае.
- Ён нівідушчы. А я бачу!

Ты дзівіся , гамнюк ( гэта ён мне), як той хлапец,  у кіно грае. Мне кажэ гэнае Антось, і седзячы у вазку інвалідным, дадае, ты б такі інструмент мне дастаў бы? Ты ж там, у Мінску. Там можна  ж нешта набыць!?

Антось граў , да войску. У школі, у ансамблю.
Перад войскам у клюбі, у райцэнтру. Амегу. Дзяўчына з жамчугамі ў косах. Італьянцаў. Аксэпа. Прынцэс ін зэ даўн.
Дзеўкі сцалі за ім.

- Джеф Хілі.
Той хлопец.
Са стужкі. Ты запямятай!

Антосю  мы не пасьпелі  грошаў  назьбіраць. На  інструмент. Якія тады булі грошы...

Цішком памёр ён. Засіліўса.
У дурцы. У Лунінцу. На Палессі.
У 1992 годзе.
Лекаў тады не було.
І грошаў.
Ягоны мэдаль "За баявыя заслугі", малодшы ягоны брат прапіў, за пазыкі.


Рецензии