Кон

Канодны дзень, рашучы, судны...
Час, устаноўлены спакон.
Ад Бога доля, фініш людны,
Прыходзіць фатум з назвай «кон».

Як неспадзеўка, небяспека,
Наканавана на раду.
Канец адведзенага века –
Абвесціць кожнаму бяду.

Кон – волат з сівай барадою,
Густыя бровы, валасы.
Сваёй прыходзіць чарадою,
Ніхто не сыдзе з паласы.

Гульня ў карты... кон, як стаўка.
«На кон паставіць...» – рызыкнуць.
Прад святам гадавым – застаўка,
«Канун» ды кон – не разамкнуць.

Кон гадавы, як круг вядомы,
Час ад пачатку да канца.
Бывае мрояю свядомай,
Жаданнем прагным малайца.


Рецензии