Увосень яблык...

Увосень яблык від, пах, смак,
Чаруюць нос, рот, вусны.
Малюе здольны іх мастак,
Уквечаны ён густам.

Прывабны выгляд, відарыс,
Карціна грэе душу.
Знаёмых добра многа рыс,
Прызнаць я гэта мушу.

Як перанёс на палатно
Ён пах ды смак? Загадка...
Ды неяк ажыве яно –
Прыгожа, добра, гладка.

Так, талент ёсць у мастака,
Адлюстраваць умее.
Папаў ён некалі ў капкан,
Адной жыве ідэяй.

Увосень яблык пах ды смак
Чаруюць, след мінае...
А намалюе іх мастак –
Вякамі свет кранае... 


Рецензии