Знаходлiвы мiлiцыянт

Знаходлiвы мiлiцыянт

Старажытнагрэчаскаму філосафу Арыстоцелю належыць афарызм: “Рух – гэта жыццё, а жыццё – гэта ёсць рух”.

Навукоўцы даказалі, ды і практыка пацвердзіла, што кожнаму ўзросту – свой від нагрузкі. Быў час, калі раніцай чалавека, які бег, можна было сустрэць паўсюль: усе “беглі ад інфаркту”. Некаторым аматарам прабежак удалося дасягнуць адваротных вынікаў аздараўлення: яны “прыбеглі да інфаркту”.
 
Японскія спецыялісты-фізіёлагі знайшлі тлумачэнне непажаданым вынікам інтэнсіўных ранішніх фізічных нагрузак: пасля абуджэння арганізм чалавека ў размераным тэмпе павінен настроіцца на актыўныя дзеянні. Фарсіраванне ж быялагічных працэсаў, якія знаходзяцца ў паўсонным стане, вядзе да непажаданых наступстваў для арганізма, у тым ліку і для сардэчна-сасудзістай сістэмы.

А вось хадзьба – зусім іншая справа! Яе інтэнсіўнасць залежыць ад узросту, фізічнага стану чалавека, наяўнасці хвароб, кліматычных умоў і мноства іншых фактараў; аптымальнасць нагрузак вызначае сам пешаход.

Рэгулярная хада дае выдатныя аздараўленчыя вынікі: умацоўвае косткі, мышцы і суставы, зніжае рызыку любых траўм, уключаючы пераломы. Мацыён развівае сэрца і лёгкія, паляпшае настрой, дапамагае адолець дэпрэсію і трывогу. Навукоўцы сцвярджаюць: чым больш людзі ходзяць, тым ніжэйшая смяротнасць – у любым узросце.
 
Засушлівае лета гэтага года ўнесла змены ў звыклы лад жыцця нашай сям’і ўвосень. У мінулыя гады мы з мужам, збіраючы грыбы, “находжвалі” неабходную колькасць кіламетраў. У бягучым годзе, з’ездзіўшы “на разведку” ў самыя грыбныя месцы нашай тэрыторыі, не знайшлі ніводнага макраміцэту!

Хаця, хлушу, сын Дзяніс знайшоў адну рамарыю гронкавідную сямейства рагатыкавыя – кусцістае, са шматлікімі разгалінаванымі кучаравымі галінкамі, ружова-вохраное пладовае цела дыяметрам і вышынёй прыкладна дванаццаць сантыметраў. Дома, па даведніках, я ўдакладніла, што рамарыя – малавядомы ядомы грыб нізкай якасці (свежы), які не нарыхтоўваецца па дзяржаўнаму стандарту.

 Пераканаўшыся, што грыбоў у лесе няма і наўрад ці яны з’явяцца, мы з мужам вырашылі аднавіць свае звычайныя прагулкі на Вулькаўскае возера.

Адлегласць да возера – два кіламетры дзвесце метраў, плюс зваротная дарога, забяспечвалі выкананне нашага дзённага нарматыву па хадзьбе.

Некалькі гадоў таму побач з вядучай да возера шашэйнай дарогай была пракладзена пешаходная дарожка, што значна аблегчыла паходы жыхароў пасёлка да прыроднага вадаёма.

На адлегласці каля паўкіламетра ад бацькоўскага дома пачынаецца змешанае рэдкалессе, якое ўжо змяніла свой зялёны ўбор на яркія жоўтыя і барвовыя адзенні. Палюбаваўшыся нейкі час прыгажосцю восеньскага лесу, я апусціла галаву і пачала “шукаць” грыбы ў сухой прыдарожнай траве і лістоце.

Паглядзеўшы на мяне, муж ухмыльнуўся:

– Мусіць, грыбы выглядваеш? Мы ж учора былі ў лесе, нічога не знайшлі!

Прыйшлося мне прымяніць тактыку нашага ўнука Гарыка: перавесці размову на іншую тэму, не адказваючы на зададзенае пытанне.

– Ой, музыка аднекуль чуецца! Можа, на возеры якое-небудзь мерапрыемства праводзіцца? – нявінна-прастадушна заўважыла я.

– Так, мусіць, ты маеш рацыю, хутка прыйдзем і ўсё ўбачым! – згадзіўся Валодзя.

У наваколлях вадаёма і на абочынах шашэйнай дарогі было прыпаркавана мноства
міліцэйскіх машын. Мой погляд затрымаўся на маляўнічай афішы, замацаванай на бакавой сцяне амфітэатра: мерапрыемства, якое праводзілася  ў зоне адпачынку, называлася ні многа ні мала “1 АСАМБЛЕЯ ОРГАНАЎ УНУТРАНЫХ СПРАЎ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ”.

– Так, у бягучым годзе статус майго роднага пасёлка значна вырас! Трэцяга верасня, упершыню за гісторыю населенага пункта, у Целяханах праводзілася абласное свята хлебаробаў “Дажынкі-2022”, а 24 верасня – яшчэ і абласная міліцэйская асамблея! – у думках адзначыла я.

Яркі плакат змяшчаў інфармацыю аб тым, што 17 верасня – Дзень народнага адзінства*, а таксама два тэматычныя лозунгі:

– Захоўваем традыцыі брэсцкай міліцыі

– Мой калектыў – мая крэпасць.

Азнаёмыўшыся з праграмай мерапрыемства, пашкадавалі, што не прыйшлі раней. Мы прапусцілі цырымонію ўрачыстага адкрыцця свята; камбінаваную міліцэйскую эстафету і турнір па сямейным валейболе; падвядзенне вынікаў эстафеты і цырымонію ўзнагароджвання; конкурсы на лепшы падворак “У гістарычнай памяці – сіла і адзінства беларускага народа” і лепшыя “Стравы беларускай кухні”.

Пачаўся агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці гарадскіх і раённых аддзелаў унутраных спраў: міліцыянеры дэманстравалі журы і слухачам свае вакальныя здольнасці; чытальнікаў і танцораў сярод выступоўцаў не было.

 Слухаючы выканаўцаў, у чарговы раз пераканалася, што прафесія накладвае на чалавека адбітак, праяву якога можна назіраць у любой жыццёвай сітуацыі.
У нацыянальным беларускім гарнітуры на сцэну выйшаў маладзенькі міліцыянт з гітарай і абвясціў свой нумар:

– Песня Сяргея Белікава “Сніцца мне вёска”.

Я адразу ж прыгадала цёплыя і душэўныя вершы Леаніда Дзербянёва, запамінальную музыку Барыса Емяльянава, шчырае і трапяткое выкананне таленавітым спеваком неафіцыйнага гімна вёсцы.

Мне падабаецца гэты твор; я падрыхтавалася падпяваць вакалісту.

Першыя ж акорды гітары выклікалі сумненні, што я спраўлюся з роляй бэк-вакалісткі: інструментальная ўстаўка, як і асноўная частка музычнага твора, гучала як марш, а не лірычная песня.

Прадстаўнік Брэсцкай дарожна-патрульнай службы на належным узроўні выканаў патрыятычную песню; у ёй прагучала некалькі прозвішчаў вядомых у вобласці ветэранаў міліцэйскай службы.
 
 Мы паслухалі выступленні яшчэ некалькіх самадзейных спевакоў, адно з якіх суправаджалася энергічным танцам з праходамі ўпрысядкі ўдзельніка вакальнага ансамбля.

Конкурс падыходзіў да канца; на сцэну выйшаў квінтэт К-ага раённага аддзела міліцыі. Саліст правай рукой узяўся за мікрафон, замацаваны ў стойцы і пачаў спяваць; пры гэтым яго вочы “касілі” направа, дзе стаяла цікавая дзяўчына-спявачка.

– Мусіць, моцна захоплены вакаліст гэтай прыгажуняй, вачэй адарваць ад яе не можа, – павольна разважала я.

Прыглядзеўшыся больш уважліва, пераканалася, што не дзяўчыну-прыгажуню глядзіць мужчына. Паміж кароткімі позіркамі ў глядзельную залу і на членаў журы, міліцыянт напружана ўзіраўся ў белы рукаў кашулі на сваім правым перадплеччы.

Раптоўны парыў ветру раскрыў сакрэт цікавасці спевака да адной з дэталей адзення: над рукавом прыўзняўся лісток белай паперы, відаць, дрэнна прымацаваны да “носьбіта інфармацыі”.

Імгненная рэакцыя служывага выклікала павагу да якасці прафесійнага адбору праваахоўнікаў: цыдулка засталася на ранейшым месцы.

Халодны вецер з возера ўзмацніўся; мы адправіліся дадому, не чакаючы падвядзення вынікаў агляда-конкурса мастацкай самадзейнасці.

– У выканаўцы прафесійна-патрыятычнай песні выявілася добрая рэакцыя, –  заўважыў муж.

– Так, сапраўды, не схібіў саліст, заручыўшыся шпаргалкай! Гэта і нядзіўна: паспрабуй вывучы такі складаны і мудрагелісты тэкст. Верагодна, пры напісанні вершаў аўтар з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў звяртаў увагу на ідэалагічны і прафесійны складнік песні, не асабліва затлумляючыся правіламі вершаскладання. Вось і атрымаўся такі непаэтычны і цяжка запамінальны “шэдэўр”! – услых дадумала я прычыны вынаходлівасці вакаліста-міліцыянера.

На наступны дзень зона адпачынку Вулькаўскага возера сустрэла нас цішынёй, чысцінёй і парадкам: нішто не нагадвала аб учорашнім свяце.

Толькі два рыбакі, звесіўшыся над парэнчамі надводнай альтанкі, цярпліва чакалі паклёўкі…

*Дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод, зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 7 чэрвеня 2021 года, было прымеркавана да гадавіны польскага паходу Чырвонай Арміі, распачатага 17 верасня 1939 года, у выніку якога Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР.


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Увы, но повальное увлечение бегом трусцой (да и не только) далеко не всегда приводило к позитивным изменением в организме человека.
Как ни крути, но бег все же является, пусть и не для всех и не во всех ситуациях экстремальной встряской для организма, и далеко не всегда таковая встряска положительно сказывается на здоровье. В то время, как ходьба является естественным состоянием человека и занятия ею чаще всего влияет благотворно.
К слову замечу, по поводу грибов - иногда складывается впечатление, что объекты тихой охоты как бы прячутся от тех, кто их ищет целенаправленно, в то время как случайные путники находят гриб за грибом.
Ну, а методика, примененная доблестным сотрудником органов, стара как мир и не раз спасала выступающих с не самой хорошей памятью.)

С самыми добрыми пожеланиями,

Сергей Макаров Юс   29.11.2022 21:14     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Сергей!

Искренне благодарю за отклик!

Я отношусь к сторонникам ходьбы в темпе, который не напрягает не юный уже организм. Да и удовольствие получаешь от такой неспешной прогулки...

А живой шпаргалкой, собственным бедром, я также однажды воспользовалась в студенческие годы, увы...

С улыбкой и самыми добрыми пожеланиями.

Нелли Фурс   30.11.2022 15:30   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.