Шэры ды пярэсты

 Правальваючыся у макроту  балотных імхоў,    выйшла у  лес, завалены бураломам.
Нахілілася да чарніц, але была такая стома, што свет не мілы.

У балоце спёка,  а побач, у цёмным, вільготным   лесе камар'ё заядае. Нагліцай лезе у вочы, у вушы. Матляеш рукамі, б'еш сябе,  размазваеш на сабе халаднаватую слізь гэтых уедлівых насякомых упярамежку са сваёй крывёй і потам.   Адчуваеш на сабе пах гэтага прыкрага міксу..

Чарпанула раз.  "Да ну яго,  збрыдла".

Наперадзе штосці гахнула.
"Вавёрка балуецца"- па сіле гуку, зразумела, што больш моцны звер.

Колькі хвілін, нахіліўшыся да долу,  зладкавала у парадак ношу.

Падымаю галаву, а у поле зроку, праз паваленае дрэва, сігае воўк, ды у мой бок, за ельнік.

На двары спёка вячэрняя, і раптам, у арганізме холад.

А сама сабе: "Выбралася сюды, дык не сцы.

Не адварочвацца спіной, не аддаваць спіну.

Трэба бараніцца. Трапілася таўставатая палка.

Бах, бах, бах.

Толькі не  ударыць па сухому дрэву. Гэта  непрадсказальна. Са зверам можна пасваволіць, а дрэва пераб'е хрыбет і усё.

Колькі ужо было, калі у ціхае надвор'е, ні з таго, ні з гэтага, як стрэл, як выбух,  грузна лясказа аб глебу магутнае дрэва, разлятаючыся на кавалкі.

Ды і у гэтым месяцы быў ужо выпадак: непрыемныя адчуванні прымусілі падняць галаву і  адысці.

 Усяго  на метраў дзесяць  і паспела,  як на месца, дзе стаяла, вецер кінуў  ствол  хвоі.
 Інтуіцыя дапамагла, ці Бог беражэ.

Пасмехваючыся над сабой, заплятаючыся нагамі за калматы, стары  багун, выкулілася на сцяжынку, заросшую травой.

Сонца заходзіла, спусцілася нізка. Прамені  дрыжалі, зіхацелі золатам  і  асаблівай прываблівасцю, казыталі ізумруд  травы,  прабівалі хмурую   цемру  абступаючага, не чапанага чалавекам, першароднага лесу (рэдкасць цяпер), дзе гаспадар - звер.

Не аддаваць спіну.

Ха, раней так баялася змей. Колькі было сустрэч!!!
Аднаго разу нават істоце лёгенька наступіла на хвост. Ніхто не пакрыўдзіўся.

Якія ж яны здаліся мілымі у параўнанні з цяперашняй сітуацыяй...

Ваўкі стадныя жывёліны, палююць гуртам,  ходзяць абапал чалавека  неўзаметку, нападаюць на ахвяру гуртам, і на чалавека, асабліва, калі галодныя.
Толькі шалёны ходзіць у адзіноце.

Летам у ваўкоў вялікі асартымент ежы, на усялякі  выбар.

Ці спадабаецца ім апырсканае рэпелентамі,  абмазанае камарамі, прасякнутае сфагнумам і багулам -  ужо пад "гастранамічнай"  падліўкай,  маё старое цела?

Выбірацца трэба з гэтай непрываблівай сітуацыі і страшэннага лесу.

Далей прайсці амаль непралазны хмызьняк і усё - дарога.

Усё, ды не усё!

Дарога, ці проста назва, Імітацыя. Каляіны па пояс, запоўненыя раней  вадой, цяпер перасохлі.

 Пакуль я боўталася па балоце,  на ёй з"явіліся сляды кабанячага рэлаксу - так сказаць,  прыём гразявых ваннаў.
Па слядах відаць, што свінка-матуля рэлаксіравала, а абапал круціліся  парасяткі.

"Во, жывуць скацінкі: сонца, паветра, гразь, ды усялякія прыродныя прысмакі - санаторый".

Бах, бах, бах.

Лес здрыгануў  моцны трэск, у дысананс стуку.

Што ж я за дурніца!
Падняла кабаноў з лежбішча. Тыя далі дзёру у глыб лесу, нарабілі, акрамя мяне яшчэ шуму.

Ух. З агня, ды у полымя.
Клін клінам.

А тут і грыбочкі пачалі трапляцца: чырвонагаловікі, парасончыкі, бабкі...

Гэта яшчэ не усё, так -  дробязь.
Але, і тое  зашмат для аднаго дня і для старой бабы.


Рецензии