Rozbite Szklo

Rozbite Szklo


Баба Адэля  прачухалася шчэ  засьвет.
Нейдзе на хутары засьпяваў малады певень.
Баба Адэля выпрастала ногі. Цёпла у ложку. Паляжала шчэ хвілін дзесяць , то гледзячы на столю, то на куток, дзе у рушніках саматканых, у старым абразе, за шклом намаляваная Матка Боска лучылася цяплынёй,  і колькі год назірала за маленькай Адэлькай, вось і зараз глядзела на старую кабету бяздоннымі, мудрымі вачыма.
Matka Boska Ostrobramska мая, дай мне моцы, дай пражыць шчэ дзянёчак,  на свьет чароўны паглядзець. Дай здароўя ўсім сваякам, знаёмым і суседзям.
Дай здароўя, кароўцы нашай, карміліцы, Пшэйцы. Так кожны ранак малілася баба Адэля. Але не жагналася. Чаму?  Не вядома,бо палешукі людзі з большага дзікаватыя, і вераць шчэ і у сваіх колішніх багоў.

Баба Адэля злезла з высокага рыпучага ложку і націснуўшы клямку на дзьвярох, выйшла у калідора. Узяла корэц і паціху коўтнула сцюдзёнай вадзіцы. За дзвярыма замаўкала старая кошка Вася, вазьвяртаўшаяся з начных шпацыроў- пагулянак.
Скінуўшы кручка расчыніла сенцы, пусціла на парог гулёну.
Кошка пацерлася аб ногу і шпарка паляцела на печ, грэцца і спаць.

Баба Адэля зайшла у вялікую хату і прысела на зэдліка, каля печы.
Крыху задумалася, што зрабіць на сняданак.
Вельмі захацелася млінцоў. Тонкіх. З маслам.
З лета,  у нятопленай грубцы захоўваўся глечык з падсоленым маслам. З мэталевым коркам, каб мышы не улезлі і не каштавалі смакоты.

Пара за працу, сама сабе сказала баба Адэля.

Аглядзела хату, чыста, ні смецця , ні павуціння.
Са сцяны, з вялікай сіняй рамы, з пажоўклых фотаздымкаў,  на яе пазіралі памерлыя сваякі.
Адзіная дачка Кася з вусатым чоловекам і дзьвума малымі ўнукамі. Вой , вой, запрычытала старая, сьлёзы выціснуліся невялічкімі кропелькамі на зморшчаны твар.
Дзетачкі мае, унучыкі мае.
Кася, дачушка мая, гаротніца.

Старая кабета  пасунулася ды дубовага буфета, набытага шчэ за польскім часам, і расчыніўшы дзверцы , дастала вялікую бутэльку зяленага шкла , апаясаную металічнай сеткай.

Гэную бутэльку па вайне, з Прусіі, прывезла маці.
І колькі год у пузатую бутэльку налівалі  пахкі алей.

Адэля пахіснулася, перад вачама стаяла , як жывая мамуся, маладая і прыгожая.
- Адэлька, ідзі вжэ до нас, дочушко, і працягнула пяшчотныя рукі.

Старадаўняя бутэлька выкаўзнула з парэпаных, спрацаваных рук Адэлькі і разбілася на мільён ізумрудных кавалачкаў.

Алея ў бутэльцы даўно не було, з апошняй зімы.

Стаіць крыж, на вясковых могліцах.
Пад векавымі дубам пахавалі Адельку. Спачывае, з Панам Богам  размаўляе.
І нарэшце , са сваімі, роднымі. Пагамоніць, дачакалася.

З чоловекам сваім, каханым, Тадзікам, жолнежам Войска Польскага, на фотаздымку які, загінуўшага ў 1939 годзе, пад Лодззю.  Дачку, Касечку, з'еў Чарнобыль.
Зяця Міхала, старэйшага прапаршчыка, у  запаянай труне з Аўганістана прывезлі, у Мурманск.
Старэйшы ўнук Юзік, марпех, згінуў без вестак у першай чачэнскай. А малодшы, капітан расейскай арміі ў 2014м , у Данецку.

Пахвалёны Езус Хрыстус, даруй ім ўсім ласку сваю...


Рецензии