Палескi Хэлавiн
-----------------------
Палескі Хэлавін
Нейдзе на Палессі. Мая Мамо кажэ, було так. У тым стагоддзі. У яе роднай вёсачцы.
На Дзяды.
Калі гарбузы сасьпелі і выляжаліся. Зрабіліся чырвона-жоўтымі. Прыгожунамі з пукатымі бакамі .
На Палессі.
Жартавалі хлопцы. Там усё жартуюць. Гэта ж палешукі. Жарты іхнія не ўсім зразумелыя, ім жартамі што жонку, што сабаку цкаваць.
Хлопцы маладыя. Орэст і Казік. Шчанюкі маладыя. Закаханыя. Паспрачаліся, хто Насцю больш напужае.
Насцю , Алеся, бацькі яе ,тады ў той час шчэ не Глухого, што мянушку далі потым. Дачушка. Насьця. Ластаўка.
І ніхто не баяўса тым часам, жарты ж. Гарбузы. Навокал гарбузы. Той год даў добры ўраджай.
Апоўначы, пагрукалі ў шыбу. Хлапцы. Ціхенька. Ёсць такая забаўка ў палешукоў. Доўгая нітка і каменьчык на нітцы. На ліштве цьвік-кручок замацоўваюць. І потым мэтраў за трыццаць за плотам сядзяць, за нітку паціху торгаюць.пасьміхаюцца. А каменьчык у шыбу - тук-тук. Грым-грым. Выйдзе гаспадар на двор, а там - нікога. Жах!!!
А хлапцы адразу
паказалі гарбуза, з вачыма чырвонымі. І з гойстрымі ікламі. З сьвечкай, у сярэдзіне.
Жах!!!
У прыгажуні Настачкі сэрца і разарвалася...
Аж гаплік стрэліў, на начнушцы...
Хлапцы,не хлапцы - зухі!
Орэст у войску загінуў.
Казік у свае сорак звар'яцеў, і на трактарным заводу ў Мінску пад вырубнога прэса галаву паклаў.
Свидетельство о публикации №222103100343