Зорная траса

/Альме/

Старт – і на трасу ўлятае маланка,
вочы блішчаць, і матляецца хвост.
За гаспадыняю – спрытныя лапкі:
шлях перамогі вынюхвае нос.

Хоп – і бар’ер, і ў тунэль, і з тунэля,
змейкаю ў слалам – хінуцца слупкі.
Горка – праз шыну – на бум – па арэлях –
зноў над бар’ерам па руху рукі.

Чэмпіянаты, прызы, п’едэсталы...
Зорка аджыліці ярка гарыць.
Умее яна быць і мілаю самай,
кемлівай самай сябровачкай быць.

Ззяюць агніста, ды гаснуць маланкі:
трасу да неба выкладвае лёс.
Скачуць па воблаках спрытныя лапкі,
шлях сярод зорак вынюхвае нос.

13.11.2022


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →