Паминальнае свята Дзяды у Беларуси
(пра нас і тых каго з намі нема)
Хай прыме Бог іх у Свой прыстанак.
Усіх небажыхароў Зямлі.
Хай спяць спакойна яны на тым свеце.
І тых, хто не вярнуўся і з вайны.
Пака жывыя мы усіх іх памінаем.
Родных, дзядоў, сяброў і сваякоў.
Бо мы - покуль усе госці на планеці,
Паціху пойдзем скора усе дамоў.
Зацеплім ціха свечку на памінках.
І рознай стравай іх мы памянем.
Што мы прыйшлі, перад зімой, да іх у госці,
З Вялікім Змітраўскім і памінальным днем.
Давайце будзем мы часцей за іх маліцца,
За тых, чый свет ужо патух.
Папросім мы за іх прад Богам прабачэння,
Хай будзе ім зямля як лёгкі пух.
З нябёс глядзець на нас яны з надзеяй,
Ці у снах прыходзяць ў паўночны час.
Напомніць аб сабе, каб памянулі,
Або аб чымсці папярэдзіць хочуць нас.
Бо за сябе яны ужо не могуць памаліцца,
Каб усе грахі Гасподзь ім дараваў.
Абчысціў Ен душу ад смраду, сажы,
І чыстымі к Сабе усіх забраў.
Памянем іх куццёю ды блінамі,
І стравамі ўселякімі усіх памянем іх
Растлумачым усім абрады нашы і звычкі,
Таму, каб навучыць ўсіх маладых.
Старэйшы мужчына з сям і запальваў свечку і на пустую талерку клаў
блін і куццю і казаў: "Святыя дзяды! -завём вас хадзіце да нас!
Ёсць ўсё тут, што Бог даў! Што я для вас ахвяраваў.Чым толькі хата
багата. Святыя дзяды! Просім вас хадзіце, ляціце да нас ! А пася
памінак казаў: "Святыя дзяды, зляталісь сюды.Есці - пад елі, піць -
напіліся. Чэсць і слава вам !Цяпер скажыце нам , чаго вам трэба? А
лепей - ляціце на неба !" Памінальным блінам ён затушваў свечку. З
памінальнай талеркі забіралі блін і куццю, і аддавалі птушкам.
2 ноября 2022 года
Свидетельство о публикации №222111400581