Бар

Бар

Учора завітаў у бара.
Лоўкі такі бар. Пяць сталоў. ЦіВі. Піва-гарэлка. Буцерброд з селядцом.  Адно пасавала - яйка не было. Варонага.

Я ўзяў троху і сядзеў у кутку. Думаў , яку байку напісаць. Сюжэт.

Бар. За сцяною піва яны тут самыя варуць. Смашнае. Шо цёмнае , шо светлае.  І нейкі ІРА, час ад часу.
Тэлевізія заўсёды круціць шмат гадоў савецкія камедыйныя стужкі.  Так сабе глядзець. Але і гук прыглушаны. Заўзятары, прыняўшы  чарку другую , часам каментуюць гойстры сюжэт.  І тагды ўсе іржуць.

Вечар.

За суседнімі столікамі  кумпаніі. Адныя , я так зразумеў, выкладчыкі- нешта сумесь тэатральнай акадэміі і акадэміі фізкультуры і спорту. Іх ўтрох . Ладная кабета. Вочы з рубля і залезны азадак. І ўдзьвох паноў таксама.  Фасоны во ўсіх  - з вокладкі Нюйоркер.
Гаманяць.
Злевага боку айцішнікі.  Саракагадовыя. Лысыя. Красоўкі і швэдры.  Хлопчыкі- нядойчыкі.
Вечныя маладзёны.

Нешта гудзе і гудзе пад столлю.
Я выцягнуў з вушэй эплы.

Вой, вой. 
Такі рускі  мат.
Праз слова.
І на ўзвышаным узроўні.

Матка Боска! Свянты людцы!

Чаму беларусы, як набяруцца, хоць крышачку, пачынаюць мацюкацца. Па мацернаму.

"Тваю гроба маць".

Курвы.


Рецензии