Астравок сацыялiзму

Астравок сацыялізму

Атрымаўшы запрашэнне на святкаванне сто пятай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, я адразу ж прыгадала рэцэнзію аднаго з аўтараў партала Проза.ру, які назваў Беларусь “астраўком сацыялізму”.

Я ў думках пагадзілася з экспертам: у краіне захаваны галоўныя дасягненні сацыялізму – бясплатная ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная абарона насельніцтва і г.д. Безумоўна, існуюць і недзяржаўныя медыцынскія паслугі, і платнае атрыманне спецыяльнай адукацыі, але ў грамадзяніна заўсёды ёсць выбар.

По традыцыі, якую наша сям’я прытрымліваецца на працягу многіх дзесяцігоддзяў, напярэдадні свята на доме вывешваецца Дзяржаўны сцяг краіны. Не змянілі мы гэтаму правілу і пасля смерці бацькоў: першага, восьмага-дзевятага траўня і сёмага лістапада, радавое гняздо ўпрыгожвае трохкаляровы сцяг Рэспублікі Беларусь.

У запрашэнні было абазначана месца правядзення свята: “Каля помніка У.І.Леніну і Абеліска загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну”, якія размешчаны паблізу.

Падыходзячы да статуі правадыра сусветнага сацыялізму, мы пачулі знаёмую з дзяцінства мелодыю. З дынамікаў, устаноўленых у Цэнтра культуры і вольнага часу, грукнула:

– Уставай, праклёнам заклеймаваны,
Увесь свет галодных і рабоў!
Кіпіць наш розум абураны
І ў смертны бой весці гатоў.

– Ранавата, таварышы, вы ўключылі гімн, мы яшчэ не паспелі купіць “…чырвоныя гваздзікі, спадарожніцы трывог…”! – падумала я, напаўголасу падпяваючы шматгалосаму хору:

– Гэта ёсць наш апошні
І рашучы бой
З Інтэрнацыяналам
Акрыяе род людскі!

У Целяханах, як і ў большасці невялікіх населеных пунктаў Беларусі, інфраструктура засяроджана ў цэнтры пасёлка; кароткі адрэзак шляху да кветкавай крамы нас з мужам суправаджалі песні і мелодыі часоў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.

Купіўшы гваздзікі, вярнуліся да месца правядзення мерапрыемства. Колькасць удзельнікаў акцыі прыкметна павялічылася; кожны з іх трымаў у руках букет кветак.

Абмяняўшыся прывітаннямі са знаёмымі, успомнілі былыя часы. Калона дэманстрантаў фармавалася каля прахадной лыжнай фабрыкі, калектыў якой узначальваў святочнае шэсце, ідучы за самадзейным духавым аркестрам, які складаўся пераважна з працаўнікоў фабрыкі. За бюджэтаўтваральным прадпрыемствам ішлі супрацоўнікі іншых арганізацый і ўстаноў пасёлка, а таксама навучэнцы сярэдняй школы.

Дэманстранты неслі Дзяржаўныя сцягі Савецкага Саюза, транспаранты і паветраныя шары. Калона праходзіла па галоўнай у пасёлку вуліцы Леніна да цэнтра населенага пункта, дзе і праводзіліся святочныя мерапрыемствы.

 Мітынг у савецкія часы праходзіў на пасялковай плошчы, дзе напярэдадні свята манціравалася трыбуна для прадстаўнікоў мясцовай улады, заслужаных людзей пасёлка і грамадзян-выступоўцаў.

Захапіўшыся ўспамінамі, група ўдзельнікаў акцыі мела намер перайсці да абмеркавання заключнага этапу святкавання – застоллю, аднак падзяліцца ўражаннямі аб небагатых, але смачных дамашніх пачастунках, не ўдалося – пачаўся мітынг.

Адкрыла мерапрыемства дырэктар Целяханскага Цэнтра культуры і вольнага часу, Наталля Бінкевіч, павіншаваўшы прысутных са сто пятай гадавінай Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі. Яна адзначыла, што рэвалюцыйный пераварот у корані змяніў наладжванне ўсяго свету, даў правы і свабоды чалавеку працы і па праве лічыцца найвялікшай падзеяй дваццатага стагоддзя.

Старшыня Целяханскага сельскага выканкама Аксана Мялік далей развіла тэму ўплыву Кастрычніцкай рэвалюцыі на ход сусветнай гісторыі. Нягледзячы на векавую аддаленасць ад найважнейшай падзеі мінулага стагоддзя, яшчэ жывыя людзі, якія выраслі на рэвалюцыйных ідэалах, лозунгах і песнях; маладое пакаленне не мае права забываць пра гісторыю нашай краіны.

Галіна Каржаневіч, старшыня прафсаюзнага камітэта “Целяханы” дзяржаўнага прадпрыемства “Беларусьгандаль”, правапераемніка Целяханскай лыжнай фабрыкі, раней вядомай ва ўсім Савецкім Саюзе, адзначыла важны для беларускага народа вынік Вялікага Кастрычніка. Ён паклаў пачатак нашай дзяржаўнасці – 1 студзеня 1919 года была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

Мітынг не нагадваў пафасныя дэманстрацыі ранейшых гадоў з загадзя абумоўленымі аратарамі і нарыхтованымі паперкамі з “правільнымі”  тэкстамі. Не было ўслаўленняў і ўхвалення “кіруючай і накіравальнай сілы, нашай роднай Камуністычнай партыі”. Жыхары пасёлка Целяханы, якія выходзілі да мікрафона, проста дзяліліся сваімі ўспамінамі аб святкаванні Вялікага Кастрычніка ў тыя гады, на якія прыпала маладосць пераважнай большасці прысутных.

Пад трансляцыю рэвалюцыйных песень: “Белая армія, чорны барон”, “Па далінах і па ўзгор’ях”, “Наш паравоз”, “Смела, таварышы, у нагу!”, удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка У.І.Леніна і Абеліску загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Песні грамадзянскага гучання суправаджалі нас да бацькоўскага дома. Вецер узмацніўся і яго парывы развявалі прымацаваны да будынка Дзяржаўны сцяг Беларусі.


Рецензии
Много раз бывала в Беларуси после развала СССР.
И всегда эта республика радовала гостеприимством, чистотой и ощущением возвращения в Советский Союз.
Понравилась Ваша миниатюра. Дай Бог здоровья и процветания всем гражданам Беларуси!

Света Белкина   03.12.2022 09:15     Заявить о нарушении
Благодарю Вас, уважаемая Елена, за тёплый отзыв!

Вы правы: многие читатели отмечают, что пребывание в Беларуси жителей стран постсоветского пространства мысленно возвращает их в Советский Союз.

С пожеланиями здоровья и добра.

Нелли Фурс   03.12.2022 15:34   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.