Апошни крок

Чыгуначны вакзал,
Спазніліся мы зноў.
Ты нешта мне казаў,
Ды я не чула слоў...

Хвіліна - быццам век...
А мы з табой ідзем.
Нам апастылеў бег
З "нікуды" у "нідзе".

І вось - апошні крок:
Шчымлюся між дзвярэй
У той таемны змрок
Хутчэй, хутчей, хутчэй!!!

Цягнік пайшоў, і боль
Душу мне ахапіў.
Плюс-мінус далі нуль.
Навошта іх злажыў?

I дзён прайшло няшмат,
Настала восень зноў...
Я не шкадую страт,
Шкадую толькi слоў...
14.11.2007 НСА


Рецензии