Дзяучынка дзiвосная

Дзяўчынка дзівосная,
кропкай дрыготкай
у тумане мараў сваіх
знікла зусім...
Сустрэла там вожыка,
ён...
Шукаў там
бурку каурку сваю,
але...
Не знайшоў.
Бедны,
дрыжаў і ісці  не мог ён,
ужо

Яна падняла яго,
і...
Сагрэла ў далоньках сваіх,
а што было потым,
ніхто не даведаецца,
ну,
ніяк.

Дзяўчынка заснула пад елкай,
забылася, а...
А сны забываюцца, што ты тут зробіш,
нічога не зробіш з гэтым упертым туманам.

Вось!


Рецензии