Мiс Восень 2022

Міс Восень – 2022

Набліжаўся да завяршэння апошні месяц восені. Пасля насычанай грамадскімі падзеямі першай паловы лістапада, у публічным жыцці пасёлка Целяханы, што на Берасцейшчыне, наступіла затішша.

Як аказалася, ненадоўга: ад удзельнікаў літаратурнага клуба “Целяханская гасцёўня” на Вайбер паступіла паведамленне, што 26 лістапада адбудзецца конкурс прыгажосці “Міс Восень – 2022”.

Я была здзіўленая: у нашым невялікім пасёлку праводзіцца конкурс прыгажосці?! А канкурсанткі – хто? Насельніцтва пасёлка не вельмі маладое, няўжо з жанчын бальзакаўскага ўзросту будуць выбіраць прыгажуню?

Для высвятлення пытанняў, якія мяне цікавяць, я патэлефанавала старшыні Савета ветэранаў Святлане Крэк, майму нязменнаму кансультанту па пытаннях бягучаго жыцця пасёлка.

– Так, традіцыйны для Целяхан конкурс будзе праводзіцца ў Цэнтры культуры і вольнага часу, ужо заканчваюцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы да яго. Дарэчы, я Вам рэкамендую загадзя набыць квіткі, а то ў дзень конкурсу іх ужо не будзе, –  распавяла мне Святлана Андрэеўна.

– Цікава-цікава, – падумала я і, прыслухаўшыся да парады знаўцы мясцовых звычаяў, купіла два квіткі на прадстаўленне.

На мерапрыемства я збіралася з асаблівай дбайнасцю: а раптам арганізатары надумаюць правесці спаборніцтва і сярод глядачоў?!

У ярка асветленага Цэнтра культуры і вольнага часу сабралася шмат моладзі; яна ж пераважала і ў фае ачага культуры.

Шоу пачалося з гучання фанфар, надаўшы мерапрыемству асаблівую ўрачыстасць.

Вядучыя свята Таццяна Мялік і Андрэй Ярмаковіч абвясцілі пра пачатак конкурсу, пры гэтым Андрэй удакладніў, што менавіта ў 2022 годзе спаборніцтва прыгажунь “Міс восень” праходзіць дваццаць другі раз.

Таццяна Мялік прадставіла прысутных на свяце ганаровых гасцей: Алену Цітову, работніцу ўстановы “Івацэвіцкая раённая клубная сетка” і супрацоўніцу рэдакцыі газеты Паліну Савуціну; менавіта яе пяру належыць размешчаная ў раённай газеце “Івацэвіцкі веснік” вялікая публікацыя “Магія прыгажосці і лікаў: у Целяханах у 22 раз адбыўся конкурс прыгажосці “Міс Восень”.

У конкурсе прынялі ўдзел адзінаццаць дзяўчат з пасёлка Целяханы і вёсак Горталь і Краглевічы.

У час правядзення дэфіле “Дзелавы стыль” глядачы змаглі ўпершыню ўбачыць удзельніц і пазнаёміцца з імі. Юныя дзяўчыны ва ўзросце ад чатырнаццаці да семнаццаці гадоў дэманстравалі строгія гарнітуры, якія, па іх разуменню, падыходзяць дзелавой лэдзі для афіцыйных сустрэч.

Вядучыя мерапрыемства прадставілі членаў журы, у склад якога ўвайшлі ў асноўным раённыя спецыялісты па ідеалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі.

Першае выпрабаванне канкурсантак называлася “Цікава ведаць…”. Прадстаўнік калегіі экспертаў задаваў пытанне адной з удзельніц спаборніцтва, на які трэба было адказаць ва ўласцівай ёй манеры.

Для зносін з журы большасць дзяўчат выбрала сур’ёзны тон. Было відаць, што яны яшчэ не справіліся з хваляваннем: бо раней ім ніколі не даводзілася выступаць перад такой шматлікай дарослай аўдыторыяй! А яшчэ ў зале знаходзяцца бацькі, настаўнікі, суседзі, аднакласнікі (асабліва адзін, якому сімпатызуеш!) і аднакласніцы (асабліва тыя, якіх не запрасілі ўдзельнічаць у конкурсе!). Як бы тут не схібіць!

Вопросы журы былі разнастайнымі і здаваліся мне не вельмі складанымі: на якога вядомага чалавека Вы хацелі б быць падобнай, кім бы Вы не хацелі стаць, дзе бы Вы хацелі жыць і г.д.

Заданне аднаго з экспертаў прымусіла мяне задумацца:

– Калі б Вы да канца жыцця павінны былі есці адзін прадукт, што б гэта было?

Я пачала перабіраць у розуме свае любімыя стравы і ніяк не магла зрабіць выбар у карысць аднаго з іх.

Канкурсантка Кацярына Клімчук, трошкі падумаўшы, адказала:

– Бульба. Гэта была б бульба.

Дзяўчына падкупіла мяне сваёй шчырасцю і я стала ўважліва сачыць за яе выступам.

Для правядзення конкурсу “Зорная гадзіна” загадзя былі падрыхтаваны відэаролікі, у якіх дзяўчаты распавялі аб сваіх любімых занятках, апісалі свой ідэальны дзень, параўналі сябе з парой года і спрагназавалі сваю будучыню.

Мяне здзівіла, што ў большасці юных дзяўчат тыпаж іх асобы выклікае ўяўленне аб восені.

– Дзіўна, – падумала я, – адкуль у юныя гады такі песімізм?  Я да гэтага часу адчуваю сябе вясной, ну, у крайнім выпадку, пачаткам лета!

Праглядзеўшы ўсе ролікі – візітныя карткі ўдзельніц, зразумела, што ацэнка дзяўчатамі псіхалагічнага партрэта сваёй асабы – індукаваная, запазычаная. У гэтай думцы мне дапамагло ўмацавацца яшчэ адно назіранне: праз дзесяць гадоў усе ўдзельніцы конкурсу бачылі сябе заможнымі жанчынамі, якія адбыліся, не называючы пры гэтым сферу свайго прафесійнага прыкладання. Толькі адна з іх, Яўгенія Палячок, выразна пазначыла бачанне сваёй будучыні – паспяховая спартоўка-лёгкаатлетка.

Намінацыю “Зорная гадзіна” завяршылі нумары мастацкай самадзейнасці ўдзельніц. Энергічны і яркі танец выдатна выканала спартоўка Яўгенія Палячок; Ангеліна Лукашук, Валерыя Васюціч і Настасся Пудовікава таксама падрыхтавалі танцавальныя нумары.

Кацярына Клімчук, Арына Хлышчова, Уладзіслава Дзягцярык, Таццяна Цэван і Настасся Рак выбралі поэзію, эмацыйна прачытаўшы вершы, у тым ліку і верш нашай зямлячкі Марыі Купрыянчык аб родным краі – пасёлку Целяханы.

Выступам самадзейных спявачак Віялеты Бабей і Карыны Пятруковіч скончылася намінацыя “Зорная гадзіна”.

Конкурс “На спартыўнай хвалі!” не патрабаваў ад удзельніц дасягнення высокіх стартыўных вынікаў і абмежаваўся паказам узораў спартовага адзення.

Вядучыя мерапрыемства аб’явілі аб апошнім конкурсным выхадзе ўдзельніц – дэфіле “Вячэрні ўбор”.

– Цікава, чым жа юныя дзяўчынкі змогуць здзівіць перапоўненую глядзельную залу? У іх няма стылістаў, калі толькі мама ці краўчыха што-небудзь падкажуць? – паспачувала я мясцовым прыгажуням.

Як аказалася, дарэмна я перажывала: лёгкай хадой на сцэну пачалі выходзіць канкурсанткі ў цудоўных вячэрніх уборах; бОльшая частка дзяўчат аддала перавагу максімальнай даўжыні ўбрання.

Я парадавалася за бездакорны густ Кацярыны Клімчук: чорная сукенка ў падлогу ідэальна спалучалася з яе доўгімі кучаравымі бялявымі валасамі.

Пасля завяршэння дэманстрацыі вячэрніх туалетаў, журы аддалілася на нараду; глядачам тым часам не давалі сумаваць самадзейныя артысты Целяханскаго Цэнтра культуры і вольнага часу.

Непасрэдна перад цырымоніяй ўзнагароджання выступілі спонсары мерапрыемства; дзякуючы ім ні адна ўдзельніца конкурса не засталася без кветак і каштоўных падарункаў.

Першае месца і званне “Міс Восень-2022” было прысвоена Віялеце Бабей; першай віцэ-міс была прызнана Кацярына Клімчук; тытул другой віцэ-міс дастаўся Настассі Рак.

PS. Пасля заканчэння конкурсу я падзякавала кіраўніка Цэнтра культуры і вольнага часу Наталлю Бінкевіч і рэжысёра народнага тэатра, вядучую мерапрыемства Таццяну Мялік, за пахвальную арганізацыю свята, жартаўліва панаракаўшы пры гэтым, што падобныя конкурсы не праводзяцца сярод жанчын узрастовай катэгорыі “Тым, каму за …”.

– Дзякуй за падказку. Крытыку прызнаю справядлівай і запісваю Вас у лік удзельніц будучага конкурса пад нумарам адзін, – не разгубілася Наталля Канстанцінаўна.

Свядомасць выняла з глыбінь маёй памяці вядомую прыказку рускага народа:

– Язык мой – вораг мой: перш розуму выказваецца”.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Еще раз с удовольствием перчитала про конкурс девушек на "Мисс Осень". Понятны и волнения девушек и естественное их желание победить в конкурсе. Ну а тем, кому за.., конечно, немного завидно и хочется самим участвовать в подобном конкурсе. Ну, а правда. почему бы не провести такой конкурс среди женщин бальзаковского возраста.
С уважением и теплом,

Людмила Каштанова   24.05.2023 15:02     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Мне понравилось наблюдать конкурс из зрительного зала, но самой участвовать в подобном мероприятии - упаси Бог!

Возможно, я просто устала от публичности и бесконечных выступлений на всевозможных заседаниях.

С улыбкой и теплом.

Нелли Фурс   25.05.2023 11:23   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.