Манкурт

У пагодлівы лістападаўскі дзень мы з пляменніцай паехалі па справах у Баранавічы.

Мая стрыечная пляменніца Таццяна Іванаўна Шумак упэўнена адчувае сябе за рулём машыны; яна кіроўца-аматар з саракагадовым стажам.

За размовамі я і не заўважыла, што мы ўжо пад’ехалі да горада. Дамовіўшыся сустрэцца ва ўмоўлены час у прызначаным месцы, расталіся.

Завяршыўшы справы, я выклікала таксі, каб дабрацца на ўскраіну горада і паспець на абумоўленую загадзя сустрэчу з маімі сябрамі-медыкамі.

Таксі не прыйшлося доўга чакаць, праўда, замест легкавога аўтамабіля прыбыў транспарт, падобны на мікрааўтобус. Кіроўца, на від саракагадовы мужчына, узяў у мяне сумку, каб мне было зручней ўзлезці на высокую прыступку машыны.

Мы праехалі менш за кіламетр, калі патэлефанавала Таццяна і паведаміла, што абставіны змяніліся і яна вызваліцца праз паўгадзіны.

Я пачала плакацца, маўляў, з сябрамі не бачылася амаль тры гады, можа, яна ахвяруе для немаладой цёткі (розніца ва ўзросце – два гады) гадзіну-другую свайго каштоўнага часу бізнэс-лэдзі? А потым мы разам вернемся дадому?

– Вядома, у мяне яшчэ безліч спраў у Баранавічах, я проста планавала іх зрабіць у свой наступны прыезд. Колькі вам трэба, столькі і кантактуйце, – пагадзілася пляменніца.

Наша размова выклікала цікавасць у кіроўцы:

– А Вы потым яшчэ кудысьці паедзеце? – удакладніў ён.

– Так, паедзем у Целяханы, – машынальна адказала я, у думках ужо сустракаючыся з калегамі.

– А, ведаю-ведаю, там недалёка Бабровіцкае возера, мы туды з сябрамі на рыбалку ездзім! А яшчэ мы там храм нейкі бачылі, – уключыўся ў размову вадзіцель.

– Так, у Бабровічах ёсць храм-капліца ў гонар Святой Велікамучаніцы Параскевы Пятніцы. Ён пабудаваны ў памяць аб мясцовых жыхарах, спаленых гітлераўцамі жыўцом падчас карнай экспедыцыі.

Дарэчы, часоўня – гэта напамін яшчэ аб трох вёсках, раней размешчаных непадалёк ад Бабровічаў: Вядо, Тупічыцы і Красніца, якія фашысты разам з жыхарамі спалілі падчас аперацыі “Балотная ліхаманка” у 1942 годзе, – выклала я шафёру гісторыю ўзнаўлення праваслаўнага храма, пабудаванага яшчэ ў сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя.

– Дык гэта партызаны вінаватыя, яны справакавалі немцаў сваімі вылазкамі і немцы ў адказ папалілі вёскі! – запярэчыў кіроўца.

Я паглядзела на мужчыну, які ствараў уражанне псіхічна здаровага чалавека; гледзячы на дарогу, ён далей развіваў тэму датычнасці партызан да спалення гітлераўцамі мірнага насельніцтва акупаваных тэрыторый.

– Усё правільна, трэба было мужчынам Заходняй Беларусі, якія не паспелі сысці ў Чырвоную армію з-за хуткага прасоўвання фашыстаў па нашай зямлі, схавацца пад бабскія спадніцы і не высоўвацца: навошта злаваць прадстаўнікоў вышэйшай расы?! – рэзка і груба перапыніла я маналог перараджэнца.

Кіроўца здзіўлена паглядзеў на мяне, мабыць, прывык, што пасажыры ўважліва слухаюць яго “кампетэнтныя” разважанні ўслых.

– Узвод партызан пад камандаваннем майго бацькі пусціў пад адхон дванаццаць варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай, якія ішлі на Усход, тым самым аказаўшы фронту неацэнную дапамогу. Ці было б лепш яму, маладому мужчыну, адсядзецца дома ці ў паліцыянты падацца? – задала я рытарычнае пытанне рэнегату.

Яго спробу адказаць я абарвала адным з любімых выразаў маёй сястры Таццяны Цыркуновай: “Мы гаворым на розных мовах

 Адвярнуўшыся ад акна, задумалася: адкуль у талерантнай Беларусі, неймаверна пацярпелай ад нямецкай акупацыі, бяруцца такія маральныя вырадкі

Дарма я спадзявалася, што ў цішыні даеду да месца прызначэння. Павярнуўшыся да мяне літаральна праз хвіліну, манкурт* запытальна вымавіў:

– А што на Украіне зараз робіцца?

На любое іншае пытанне я адказала б маўчаннем, але не на гэта:

– А што там робіцца? Пры патуранні ўладаў на жыватворнай глебе, ўгноенай нянавісцю да вялікага рускага народа, нацыяналізм расквітнеў, як у вядомай украінскай песні “Цвіце цёрн”. Я яшчэ ў пачатку дзевяностых гадоў каля  Львоўскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Крушальніцкай бачыла шматлікія зборышчы нацыяналістаў. Вось і “дазбіраліся” да дзяржаўнай палітыкі ашалелага шавінізму, што нават дзеці заклікаюць “забіваць маскалёў”!

– Калі ўкраінцы хочуць размаўляць на сваёй роднай мове, хіба гэта дрэнна? – кіроўца відавочна не быў з пароды маўчуноў.

– Дык няхай сабе і размаўляюць, хто ж ім перашкаджае?! Але навошта навязваць іншым нацыям абавязковае вывучэнне ўкраінскай, безумоўна прыгожай, мовы? Напрыклад, мне, якая прыехала ў Львоў на кароткі час? – канкрэтызавала я пытанне.

– А на якой мове Вы будзеце размаўляць, калі прыедзеце ў Украіну? – не сунімаўся шафёр.

– На рускай, а калі мяне не будуць разумець, то перайду на ангельскую, –  адказала я тонам, які не выклікаў сумневаў у веданні мною міжнароднай мовы.

Упэўненае эмацыйнае адценне майго адказу астудзіла запал таксіста:

– Трэба размаўляць на мове краіны, у якой ты жывеш, – менш упэўнена вымавіў мужчына.

– Ва ўсім свеце двухмоўе – норма жыцця і прымусовае насаджэнне мовы краіны пражывання, як правіла, не практыкуецца. Вядома, калі ты плануеш жыць у гэтай краіне, то веданне дзяржаўнай мовы неабходна хаця б на бытавым узроўні, бо ў “чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць”, – пагадзілася я.

Мы пад’ехалі да прызначанага месца. Засяроджана лічачы дробныя манеткі, я вымавіла:

– А чаму ж Вы, жыхар Беларусі, праўдашукальнік і знаўца гісторыі сваёй краіны, не размаўляеце на роднай мове? Верагодна, не ведаеце яе? А дарэмна!

Супраць звычаю, я разлічылася з таксістам – “знаўцам” гісторыі партызанскага руху ў Беларусі і спецыялістам па міжнацыянальных адносінах, роўна па таксометры, капеечка ў капеечку.

Па выразе твару кіроўцы было відаць, што сваёй дробязнасцю я закранула яго самалюбства.

Я ўнутрана ўсміхнулася: атрымалася-такі мая сімвалічная адплата манкурту!

*Чалавек, які страціў гістарычную памяць, духоўныя каштоўнасці і арыенціры. Слова прыдумана кіргізскім і рускім пісьменнікам Чынгізам Айтматавым для рамана “І даўжэй стагоддзя доўжыцца дзень”. Вікіпедыя.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! И как не стыдно и не боязно было этому таксисту защищать фашистов, разговаривая с неизвестным человеком. Может быть, Вы - сексот и доложите, куда следует? Нет, он надеялся, что его будут слушать и поддакивать. Интересно, это его собственное мнение было или высказал мнение "компетентных" людей? Так что, Вы правильно с ним разговаривали.
Я вспомнила про бедную Зою Космодемьянскую. Ведь не все были довольны её подвигом. В частности те, у кого были ею совершены взрывы и поджоги их домов, в которых квартировали фашисты. Домов им было своих жалко, а не то, что были уничтожены фашисты.
С уважением, теплом и наилучшими пожеланиями,

Людмила Каштанова   04.06.2023 15:42     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Вероятно, "продвинутого" таксиста никто не поставил на место, вот он и решил, что ему всё дозволено.

Неприятный осадок остался надолго; в толерантной Беларуси - приверженец фашизма?!

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   05.06.2023 09:12   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.