На Каляды

Радашковічы. На Каляды
------------------------------------

У Капеечцы  дзеўка маладая, прыгожая, чысты анёл, ў тэлефона жужала: коханы, хутка прылячу, чакай мяне, любы мой Яначка. Я шчэ трошачкі тутака пакалядую.

Гляджу, яшчыка піва ўзяла. І чтэрэ пляшкі гарэлкі. Зьверху паклала. І літру віскару.  Дзевачка - прыпевачка. Далікатная такая, трасьціначка.
Во думаю, Радашковіцкія дзеўкі - нязломкі.
Выцягнула  багацце гэнае на двора. А там ML-ка белая на стаянцы. Лоўка закінула у багажніка падарункі . Цыгарэтку тонкую запаліла і за кермо.
І як дала газу адразу ў дрыфта.
Калядоўшчыкі , трымайцеся!

Гляджу я на мэрсэдэса, а замест трохпраменнай зоркі, на крышцы багажніку - чорт рагаты з вілкамі мне пасьміхаецца...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →