Лiлi Марлен

Сядзім з Мамо .  Разважаем пра жыццё.  Слухаем радыё нейкае польскае праз інтэрнэт.
Перадача.
Нешта аб культуру. Даваенную. Джаз.  Сьпевакі. Саракавыя - пяцьдзесятыя.

Вера Грынберг.

А перад ёй нейхта сьпяваў пад энэргічную музыку песеньку аб жаўнерах.
Факстрот,  кажэ Мамо.

А потым сьпявала Шульженко. С своей Запиской.
А потым Мамо засьпявала нямецкаю, падтрымваючы  незнаёмага выканаўцу. Тонкім галаском. Дзявочым.  Я пасьпеў зашызаміць.
Лілі Марлен.
І вось Ruzhena Sikora на рускай  Друг. Як то було колісь.   Мовіла Мамо.
І шчыра пасьміхнулася.

Tango Notturno .
Vera Gran.

Як було ўсё прыгожае.  І час. І сьпевы. І чалавекі ў картузах. Сукенкі...

Файна, кажэ мая пэнькна Мамо.


Рецензии