Канцэрт Гершвiна
Калі дзверы ліфта на першым паверсе адчыніліся, суседка з 12га і сусед з трэцяга перанялі мяне.
Там, пад дрэвам , у двары Генек сядзіць. У полным нэадэкваце. Памажы яму да кватэры дайсьці. А мы пойдзем Марыны, жонцы ягонай , у дзверы званіць.
Я выйшаў з пад'езду. Крапаў невялікі ўедлівы дожджык. Пад дрэвам, нашым вялікім дрэвам , падпершы сьпіной, у лужыне расталага снегу, сядзеў мокры Генек.
Вочы яго былі заплюшчаны.
- Генек, сябр мой, я крануў яго за плячо.
Генек расплюшчыў варьяцкія вочы і завыў нечалавечым голосам. - Марына! Марыначка!
- Генек, сябр, вось табе мая рука. Я працягнуў яму далонь. Гэта , я, твой сусед, памятаеш, джазавы канцэрт Гершвіна разам слухалі.
Пайшлі. Ты ўвесь мокры, захварэеш. Марына, мабудзь, даўно ўдома чакае. Заўтра ж Новы год прыйдзе. Сьвята.
- захварэю. Ніхочу аніякага сьвята. Ніхочу жыць!
Марына мая сёння ў рэанімацыі памерла.
Я паціху паднімаю Генека і вяду да падьезду.
На пятым этажы выйшлі суседзі. Генек пачынае брудна лаяцца. Ён нікога не пазнае. Нехта раіць вызываць хуткую дапамогу.
Я разьвітаўся і рушыў у ноч.
Бо мне вельмі было трэба.
Ранкам я прачнуўся а шостай. Нейдзе на нізе, на балконе, безперастанна выў генекаў сабака.
Свидетельство о публикации №222123001945