Як цёмка, хмарна...

Як цёмка, хмарна на дварэ,
Лес мрэе ў тумане.
Застылы прывід на гарэ,
Клыкасты на кургане.

У цемры лёгка заблудзіць,
Істоты ўзнікаюць.
Нячысцік вабіцца вадзіць,
Прыгоды напаткаюць.

Напаўадкрыты небакрай,
Бягуць па небу хмары.
Прывіда постаць выбірай,
Ажыццявяцца мары.

Задумка раптам ажыве,
Ты ў яе ў палоне.
Сцяжком па казачнай канве,
Вялізны дуб аголен.

Прапаў адразу цемры страх,
Усё вядомым стала.
Прывіду, што з клыкамі – крах,
Пужацца не прыстала.


Рецензии