Аскепкi

Аскепкі

Выхалоданыя чобаты зрабіліся вялікімі.
Ногі сціснула.
Таке адчуванне , што кроў апынулася ў пастках. І больш не цячэ па жылах. І сэрца не тахкае...
І больш ні трэба нікуды ісьці.

Стары Казімір Ядловец пасьміхнуся.
Зірнуў на бераг. Там, ля спарахнелай кладкі, крыху вышэй , стаяла лазьненька. Старэчая.
Казімір намаляваў у галаве карціну.
Колькі разоў гэта адбывалася.
Людвіка краналась далонню ягонай патыліцы і шчабятала на сваёй, літоўскай.
Верабейка, верабейка, зьеў апошняе насеньне.
І прыгожа спявала, заплятаючы белыя косы.  Лазенька...
Казімір пасунуў вочы вышэй. На пагорку стаяла хата. Шчэ дзедава.  Цёплая хата.
Прыняла ўсіх.
А зараз выхалодвае.
Ніхто не прыедзе.
Бо німа нікога.
Раскідала жыццё па свету родных.

Памрэ хата. Казімір заплакаў.  Марозчык адразу прыхапіў кропелькі.
У возеры, дзе сядзеў ён ля лункі, вакол мерзлі пяць акунёў. Вочы іхнія ператварыліся ў  кулянепрабіванае шкло.

Казімір перасунуў павольна позірк. Наверх.
Там , далёка, за роднай  хатай . На пагорку. Сьвяціліся каталіцкія крыжы.

З неба, праз хмары прабіўся кволы праменьчык.  Студзеньскі.

Стары Казік заплюшчыў вочы.


Рецензии