Узорна-паказальная санiтарная асвета

Узорна-паказальная санітарная асвета

На прывакзальнай плошчы аднаго з раённых цэнтраў я чакала рэйсавы аўтобус.

Была цёплая ранняя восень; прысеўшы на лаўку, я стала назіраць за публікай.

БОльшая частка грамадзян, якія знаходзіліся каля будынка вакзала, чакала грамадскі транспарт, часта пазіраючы ў той бок, адкуль павінен з’явіцца аўтобус. На суседняй лавачцы размясціліся пажылыя вясковыя жанчыны, абвешаныя сумкамі і сеткамі з пакупкамі. Яны нягучна гутарылі, абмяркоўваючы цэны на прадукты харчавання і віды на ўраджай бульбы ў дапаможных гаспадарках. Маладая дзяўчына ў вячэрняй цёмна-чырвонай сукенцы з паеткамі і ў туфлях на высокім абцасе часта пазірала на экран тэлефона, верагодна, спазнялася на нейкую ўрачыстасць …

Агульную карціну спакою дапаўнялі галубы, якія адчувалі сябе сапраўднымі гаспадарамі гэтай тэрыторыі: нешта выхоплівалі з-пад ног прахожых, расхаджвалі побач з людзьмі, якія сядзелі на лаўках, разляталіся ў розныя бакі ад аўтобусаў, якія пад’язджалі да вакзала …

На супрацьлеглым баку вуліцы курылі двое мужчын і, энергічна жэстыкулюючы, нешта даказвалі адзін аднаму. У нейкі момант дыялог суразмоўцаў перайшоў на падвышаныя тоны; гэта прыцягнула маю ўвагу.

Па асобных фразах, якія даносіліся да майго слыху, я зразумела, што гаворка ішла аб рыбалцы: характэрнымі жэстамі суразмоўцы паказвалі памеры сваёй здабычы. Заўважыўшы, што мінакі пачалі прыслухоўвацца да іх перамоваў, мужчыны прыцішылі запал і накіраваліся ў бок, супрацьлеглы вакзалу.

Калі рыбакі сышлі, майму погляду адкрыўся павільён “Смаката”, фасад якога быў упрыгожаны выявамі разнастайных прысмакаў.

– Ужо вельмі спакуслівы выгляд у круасана ў правым верхнім куце кіёска, так і хочацца яго з’есці! Можа, схадзіць у павільён і купіць, ад аднаго рагаліка вялікай шкоды не будзе, – падумала я, пазіраючы на рэкламуемы апетытны ласунак.

– Не, не трэба табе туды ісці! Ты купіш не адзін, а штук дзесяць, маўляў, мужу прывязу гасцінец! А потым з’ясі іх паціху з кавай да гарбатай, забыўшыся, каму прызначалася пакупка! – спыніў мяне ўнутраны голас.

Разважаючы над заявай голасу розума, я зноў паглядзела на гандлёвую кропку, якая прываблівала да сябе. Мой погляд зрушыўся направа і спыніўся на назве суседняга павільёна: “Рытуальныя паслугі “Памяць”.

Круасаны здаліся мне ўжо не такімі прывабнымі; я прызнала правату майго ўнутранага голасу.

Абвясцілі пасадку; маё месца аказалася каля акна. Зручна ўладкаваўшыся, я мела намер у паездцы любавацца прыгажосцю восеньскага лесу.

Пры выездзе з горада мой погляд “зачапіўся” за падвойную назву гандлёвага павільёна: яго левая палова называлася “Півавар”; правая – “Рытуальныя паслугі “Памяць”.

Праехаўшы некалькі кіламетраў, я ўспомніла аб сумежных павільёнах з рознанакіраванымі відамі дзейнасці.

– Цікава, каму ж прыйшло ў галаву злучыць несумяшчальнае? – падумала я.

Без усялякай вонкавай прычыны думкі мае апынуліся ў двухтысячных гадах, у тым перыядзе часу, калі я працавала з архіўнымі дакументамі.

– Так, 1944 год. Вызваленне Беларусі ад фашыстаў … высокія ўзроўні захворванняў на тыфы … пастаянная ўвага і кантроль партыйных і савецкіх органаў за паказчыкамі інфекцыйных захворванняў ... указанні ўладных структур медыцынскім работнікам “узмацніць, актывізаваць, палепшыць …” санітарна-асветную працу сярод насельніцтва дзеля поўнай ліквідацыі інфекцыйных хвароб.

– Так, апошнія дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя. Значны рост паталогіі сардэчна-сасудзістай, нэрвовай, імуннай, стрававальнай і эндакрыннай сістэм … высокія ўзроўні захворванняў, інваліднасць і смяротнасць ад іх … даручэнне ўладаў “усім зацікаўленым службам узмацніць, актывізаваць, палепшыць …” санітарна-асветную працу сярод насельніцтва дзеля зніжэння смяротнасці ад хвароб цывілізацыі.

– Вось у чым розніца: у пасляваенныя гады толькі медыкам даручалася “узмацніць, актывізаваць, палепшыць …” санітарна-асветную працу сярод насельніцтва ў барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі, а ў гады “развітага сацыялізму” ужо “усе зацікаўленыя службы” павінны былі ўключыцца ў эфектыўную санітарную асвету насельніцтва дзеля зніжэння смяротнасці ад хвароб цывілізацыі! – заключыла я.

На прамежкавым прыпынку ў аўтобус зайшла мажная жанчына, якая даядала здобную булачку. Рыхтуючыся палічыць грошы для аплаты праезду, яна паклала рэштку выпечкі ў рот.

Назіраючы за пасажыркай з набітым ротам, я вярнулася да сваіх думак:

– Недзе на паверхні, як мне здаецца, ляжыць тлумачэнне незвычайнага суседства павільёнаў у раённым цэнтры.

Жанчына размясцілася на пярэднім сядзенні, заняўшы яго бОльшую палову.

– Відаць, кабета (жанчына – польск.) любіць паесці. І ад мучнога-салодкага не адмаўляецца! Добра, што ўнутраны голас забараніў мне купляць круасаны, а то стала б я такой жа ўкормленай і не змясцілася б на адно сядзенне! – прагназавала я сваю маркотную “тоўстую” будучыню.

– Укормлены – ад слова “корм”. Што сказала об рацыянальным харчаванні Майя Плісецкая? – Дыет не трэба, трэба менш жэрці”, – успомніла я фразу прыма-балерыны Вялікага тэатра Савецкага Саюза.

– Так, залішняе спажыванне прадуктаў харчавання, асабліва вугляводзістай ежы, вядзе да павелічэння масы цела, а атлусценне – гэта проста прыволле для развіцця ўсялякіх хвароб: сардэчна-сасудзістых, эндакрынных, апорна-рухальнага апарата … – няспешна разважала я пад мернае хістанне аўтобуса.

– Наколькі мне вядома, адкрыццё гандлёвага павільёна або індывідуальнага прадпрыемства немагчымае без узгаднення з гарадскім або раённым выканаўчым камітэтам. А хто ж зарэгіструе аб’ект без назвы? Значыць, мясцовыя ўлады наўмысна размяшчаюць прадпрыемствы рытуальных паслуг побач з гандлёвымі кропкамі, якія забяспечваюць грамадзянам смачнае салодкае ці пеннае горкае жыццё? – ахінула мяне.

Я прадставіла сабе пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім намеснік старшыні па эканоміцы прапануе дазволіць прыватнаму прадпрымальніку І. адкрыць на прывакзальнай плошчы павільён па рэалізацыі кандытарскіх вырабаў; члены выканкама галасуюць аднагалосна.

Наступны прэтэндэнт, якому таксама спадабаўся кавалачак прывакзальнай шлошчы – прадпрымальнік П.; ён займаецца рытуальнымі паслугамі. У членаў выканкама – сумневы: а ці трэба ўвесь час нагадваць жыхарам, ды і гасцям раённага цэнтра, аб хуткабежнасці чалавечага жыцця?

Слова бярэ намеснік старшыні выканкама па сацыяльных пытаннях:

– Паважаныя таварышы! Я лічу, што трэба задаволіць просьбу прадпрымальніка П., прапанаваўшы для яго дзейнасці месца побач з кандытарскім павільёнам “Смаката”.

Ажыўленне ў зале, каментары з месца: “Добрае суседства, нічога не скажаш!”

Нібы не чуючы заўваг, куратар раённых галін культуры, педагогікі і медыцыны, працягвае:

– На пасяджэннях выканкама мы часта гаворым аб неабходнасці паляпшэння медыкамі санітарна-асветнай работы сярод насельніцтва. А чаму толькі лекары павінны думаць пра народ, ад працы нацыянальнай сістэмы аховы здароўя залежыць усяго дзесяць адсоткаў яго! А ад ладу жыцця індывіда – больш за пяцьдзесят адсоткаў! Я правільна кажу, паважаны доктар? – звяртаецца намеснік старшыні за падтрымкай да галоўнага лекара раёна.

Эскулап падымаецца з месца, ператрывае шумок у зале пасяджэнняў і прыступае да дэталёвага аналізу прычын развіцця хвароб цывілізацыі і прамой іх сувязі са спажываннем лёгказасваяльных вугляводаў.

Засядацелі відавочна маркоцяцца. Намеснік старшыні выканкама па сацыяльнай сферы, даслухаўшы да канца чарговую фразу галоўнага лекара раёна, укліньваецца ў маналог:

– Вось менавіта пра гэта я і кажу: пры ўваходзе ў кандытарскі ларок пакупнік убачыць назву суседняга павільёна і задумаецца, ці трэба яму купляць пірожнае або торцік, гэтыя шкодныя прысмакі? Вось вам, паважаныя калегі, і санітарна-асветніцкая работа ў дзеянні! – пераможна завяршае выступленне намеснік старшыні.

 Мяркую, што такім жа спосабам на пасяджэнні выканкома абмяркоўвалася пытанне мэтазгоднасці адкрыцця побач з “Піваварам” салона рытуальных паслуг. Намеснік старшыні па сацыяльнай сферы праштудзіраваў медыцынскую літаратуру і, не звяртаючыся за дапамогай да галоўнага лекара, даклаў аб стадыях развіцця цырозу печані наогул і піўнога, у прыватнасці. У членаў выканкаму не засталося ніякіх сумневаў, што не вада, а піва “губіць людзей”; рашэнне аб прадастаўленні памяшканняў пад бюро рытуальных паслуг побач з піўнушкай, было прынята.

Да заканчэння паездкі я прадумала пытанне далейшага развіцця санітарнай асветы ў рэспубліцы. Рэалізацыя маёй ідэі надзвычай простая і не патрабуе дадатковага бюджэтнага фінансавання: побач з “Шашлычнымі”, “Чабурэчнымі”, “Піражковымі”, “Піцэрыямі”, “Грыль-барамі”, віннымі і піўнымі барамі і т.п., размяшчаць прадпрыемствы рытуальных паслуг.

Ды і побач з іншымі прадпрыемствамі грамадскага харчавання не перашкодзіць; па сцвяржэнні ангельскага біскупа Позняга Сярэднявечча Лацімера Х’ю: “Кропля точыць камень не сілай, а частым падзеннем”.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Здорово же у Вас додумались ларьки с кондитерскими изделиями или выпечкой ставить с предприятием ритуальных услуг. Правильно: вот так надо заботиться о здоровье граждан. Пивные бары можно, кстати, размещать возле отделений полиции или вытрезвителя.
Давно как-то я читала такой анекдот про превышение скорости.
На обочине скоростной дороги стоит столб с плакатом, на котором написано:
Если вы едете со скоростью выше 60 км в час, то познакомитесь с нашим лучшим в мире ГАИ.
Если вы едете со скоростью выше 80 км в час, то познакомитесь с нашей прекрасной больницей.
Если вы едете со скоростью выше 100 км в час, то познакомитесь с нашим замечательным кладбищем.
Приятной вам поездки!
Доброго Вам здоровья и успехов!
С уважением, теплом и улыбкой,

Людмила Каштанова   11.06.2023 16:11     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Вы правы: в чувстве юмора представителям властных структур некоторых районов Беларуси не откажешь!

Спасибо за анекдот о "лучшем в мире ГАИ", "прекрасной больнице" и "замечательном кладбище".

С улыбкой и теплом.

Нелли Фурс   12.06.2023 09:59   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.