Маркотна...

Маркотна ноччу час ідзе,
Пужае моцны вецер.
Нагоніць хмары ў барацьбе,
Ён – гаспадар на свеце.

Не баязлівец вецер, не...
Бадзёры ды вясёлы.
Ён с шапаценнем па сцяне
Туляецца, не кволы.

Парушыць вецер супакой,
Прадвеснік снегападу.
Спакуснік, хітрык быў спакон,
Гуляць? Дык да ўпаду!

Заціхне на хвіліну ён,
Зноў вые, налятае.
Забаў вядомы чэмпіён,
Бо хуткасць не збаўляе.

Маркотна... цені на сцяне,
А за сцяною – вецер.
Зачараваў, шальмец, мяне...
Галоўны на планеце...


Рецензии