Жарт бел

Неяк летам працавалі парабкi ў полі. Апоўдні стала горача, хацелі ўжо пайсці куды-небудзь перадыхнуць у цянёчку, раптам бачаць - па дарозе віхура імчыцца, аж пыл стаіць слупам. Тут адзін з хлопцаў, што толькі нядаўна ажаніўся і быў яшчэ крыху дурнаваты, пабег віхуры насустрач.
- Што ты робіш, Юзiк? – здзівіліся хлопцы.
А ён крыкнуў: «Гэй, сябар, забяры мяне з сабой», - і працягнуў віхуру руку. І ўсе ўбачылі, як з віхуры высунулася чорная кудлатая лапа і дакранулася да рукі Юзiка. Віхура, круцячыся, памчаўся далей, а хлопец, пасмейваючыся над сваім жартам, вярнуўся да сяброў.
Нейкі час у вёсцы пагаварылі пра гэта і забыліся. Успомнілі, калі прыйшоў час Юзiку ісці ў жаўнеры. «Вось бачыш, - смяяліся вясковыя, - не забыўся на цябе сябрук. Забраў проста ў самае пекла…»
Мінуў год. Аб Юзіку ні слыху, ні духу. Маладой жаўнерцы стаў ужо сусед сніцца, як раптам Юзiк вярнуўся. Толькі дзіўны нейкі, нібы падмянілі. Абліччам, накшталт, той жа, а чалавек іншы, хоць і дурнаваты па-ранейшаму, усё з жартамі і смехам.
- Зажывём, - кажа, - з табой, як рыба з вадой.
Што ж, няхай муж як варона, а ўсё жонцы абарона. Адправіла яго Марыя ў лазню, сама пайшла вячэру гатаваць. Праз нейкi час прыйшла паглядзець, а Юзiк сядзіць перад печчу апрануты і свежанарыхтаваныя венікі для лазні адзін за адным у жар кідае. Не жадаець гарэць зялёнае лісце, па ўсім прылазніку дым паўзе. Плюнула яна, пагнала мужа распранацца, сама і дроў падкінула, і воды ў кадушку наносіла.
Памыўся Юзiк, пайшоў вячэраць. Прыбралася за ім, заходзіць у хату, а ён раскідаў па падлозе хатняе начынне, сам сядзіць пад сталом на кукішках і дуркуе: рукамі з міскі есць, жуе і галавой патрэсвае. Пасадзіла за стол, дала ў рукі лыжку, сяк-так павячэралі.
Ляглі спаць. Ляжыць Марыя ціхенька, пра сваё думае, а Юзiк ўсё круціцца і круціцца на ложку, нібы ўджалены.
- Спі ўжо, - працягнула руку, каб мужа абняць, толькі адчувае нешта кудлатае пад далонню, быццам Юзiк вывернуты кажух надзеў, дурэе. «Вось дурань…», - спрасонку падумала кабета, павярнулася на другі бок і заснула.
Прачнулася ад холаду. Глядзіць, толькі пасвятлела, другія пеўні праспявалі, а муж падняўся, коўдру на плечы накінуў і ходзіць па хаце, каралём уяўляецца, сам з сабой размаўляе. Уздыхнула Марыя, пацiснула плячыма, паднялася, пачала гатаваць сняданак.
За снеданнем Юзiк зноў хацеў залезці пад стол падуркаваць, ужо нават лыжку кінуў...
- Ды сядзі ты! - раззлавалася кабета. - Што за пакаранне такое…
Паснедалі, Марыя засталася памыць посуд, выходзіць на двор і бачыць, Юзiк вывеў каня на двор і забаўляецца: замест таго, каб даць напіцца, стаіць і кукішы ў морду каня круціць. І смяецца, аж закочваецца. Праўду людзі кажуць, што нi робіць дурань, усё ён робіць абы как…
Так крыўдна стала кабеце за каня, такая злосць узяла, кінулася яна да мужа і дала аплявуху. Здрыгануўся той, тузануўся неяк дзіўна і раптам выскачыў са скуры. Глядзіць Марыя, скура Юзіка ўпала, як скінутае адзенне, а перад ёй стаіць кудлаты чорт. Самы сапраўдны, з рагамі і капытамі!
Зірнуў на яе, за скуру схапіўся, пасля кінуў і ну уцякаць па вёсцы - спачатку на двух нагах, пасля на карачках! Уцёк, толькі яго і бачылі…
Перажагналася Марыя, падняла скінутую скуру, занесла ў хату і спаліла ў печы. І з таго часу ні Юзiк, ні чорт больш да яе не прыходзілі.


Рецензии