Пъетро
П'етро
---------------------------------
Дзядзько мой. П'етро.
Хварэў апошнім часам.
П'етро.
Адарчын П'етро.
Каго не спытаеш на раёні.
П'етро. Добры. Ласку божую бачыў.
У людцах.
Бальніца. Новая. У Тураве.
Глядзіць аніякі П'етро,
У вакно.
Унізе штучнае возера.
Гускі, як караблі на моры.
Стары гусак даганяе шэрую пташку, маладую, і шчыпае за шыю.
Гульбішча. Каханне.
Дзядзько П'етро пасьміхнуся і запэрхаў.
Прыходзіць хутка медсястрычка. Дае кісларод.
Пятрок засыпае.
З вакна бачно, за возерам , царква стаіць. Усіх Святых. Хрысьцілі там малога Петрыка. Каля каменных Крыжоў, што па Прыпяці, колісь, пан Бог наш прыслаў.
Каб было.
У царкве гэнай П'етро быў першага і апошняга разу.
Пузатыя бацюшкі ля брамы , ля храму. Геленвагены.
Бацюшкі у смартфоны тыцкаюць. Сувязь з вышэйшым маюць.
А Петрыку малому на гэта ўсё - насраць.
Абы грыбы булі ў гэным годзе, у Забаў'е.
І Міша, сынок, трактара пастроіў. Як жа ж бульбу садзіць.
Без трактара.
Свидетельство о публикации №223011901190