Жацераука

Жацераўка

Цётка Жэня ідзе. Кожны ранак.
Да Сашак  сваіх, на могліцы. Да бацькі і сына. На амерыканскі конт-  міля. Туды - сюды.
У дождж. Сьнег. Сьпякоту.

Млын. Касцёл. Царква.
Рачулка закручваецца як вуж, за плотам, на сонцы, як у красавіку. 

Ідзе цётка Жэня. Дзявяты дзесятак цётцы. А  ровэр толькі  ўвосень  стоўб.  Гума пэнькнуў. Ровэр - стоўб.

Ровэр.  Да крамы. Да  Стоўбцаў. Па справах.

Удома, кот, чорны, Шорстак, чакае.

Разважанні цёткі Жэні. Аб сваіх Сашках.
Аб жыцці. Аб Немане .
Аб суседзкім пеўні.
Я гэта столькі разоў слухаў. І плакаў.

Пра чорнае, неба без сонца, над могліцамі.

На  Гандлёвым, колішнім,  пляцу,  з званіц старадаўніх Касцёлу і Царквы  два Хрыстоса цішком назіраюць.  Што там адбываецца. Сёння. Ці едзе цётка Жэня?
У ста пяцідзесяці мэтрах , на парэштках Сінагогі , ніхто не сочыць.  Апошнія  восемдзесят год у раву адпачываюць. І Рэбе, таксама.

Цячэ Жацераўка, вужом уецца , праз Новы  Свержань.
Круціць жыццём тутэйшых.  Што будзе далей?

Ідзе кожны ранак цётка Жэня . Да могліц.  Да сваіх Сашкаў. 

Цячэ Жацераўка. Маленькая рачулка.
Двадцаць два кілометры, даўжынёй.
Да бацькі Немана.

Два гады , як німа майго сябра, Сашкі.


Рецензии