Не пазычай...

«Не пазычай і ворагаў не будзе!»
Старыя людзі маюць вопыт ў тым.
«З пазычкаю бяды сабе набудзеш...»
Не раз казалі гэтак маладым.

Узяць у позыч грошы вельмі проста,
Аддаць у час – не кожны гэта мог.
Калі была яшчэ пазычка з ростам,
То толькі дужы позыч перамог.

Бо на пазыку маюць памяць людзі,
А на аддачу памяці няма.
Багацце позыч, пэўна, не набудзе,
Ўслед за пазычкай можа быць турма.

«Жыві па сродкам» – маладым казалі.
«Пазытчыка з дабром не можа быць.
Стасункі добрыя ўсе адразалі,
Калі не змог пазытчыку плаціць...»


Рецензии
Это точно - жить надо по средствам, а не по хотениям привередливым.
С теплом

Владимир Радимиров   08.02.2023 10:54     Заявить о нарушении
Багаты не той, хто многа мае, а той, каму ўсяго хапае...
Гэтыя словы, Уладзімір, надаюць дасканалы сэнс маёмасці.
З павагай ды ўдзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   09.02.2023 09:16   Заявить о нарушении