Мроiцца любы...

Мроіцца любы спрадвечны мой край,
Бачацца стройныя хвоі ў лесе.
Пушчы Радзімы, мой казачны рай,
Цягне заўсёды мяне на Палессе.

Чуюцца спевы птушыныя там,
Вось след вепручыны – мох пазрываны.
Верас цудоўны – за пах ўсё аддам,
Пах верасовы... куды там нірваны...

Бачу прыгожай казулі сляды,
Быццам узор на пясочцы адбіты.
Зараснік пышны травы-лебяды,
Дрэвы плюшчом кучаравым абвіты.

Голас зязюля здалёк падае.
Здань узнікае – міфічнае нешта.
Містыка моманту жах надае,
Рэха разносіцца – водгука рэшта.

Мроіцца любы спрадвечны мой край.
Гэта вяртанне дае голас, сілы.
Пушчы Радзімы, мой казачны рай,
Днём ці на досвітку, вечарам – мілы...


Рецензии
Задушевно вы о родной Пуще, о сказочном рае... Возвращение в родные края силу даёт непременно.
С почтением

Владимир Радимиров   08.02.2023 11:01     Заявить о нарушении
Родина манит к себе всегда! А с возрастом эта тяга только усиливается!
С благодарностью Вам за отзыв, Владимир, и с теплом душевным!

Татьяна Цыркунова   09.02.2023 09:12   Заявить о нарушении