Вокны, забiтыя дранкамi

                ***

     Прыгожы чорны аўтамабіль спыніўся каля першага пад'езда шасціпавярховага дома. Дом гэты знаходзіўся на галоўным праспекце сталіцы. Іван Пятровіч, гаспадар аўтамабіля, заглушыў матор і адкінуў галаву назад. Мужчына заплюшчыў вочы і зрабіў крыху цішэй музыку. Увесь час, што ён быў у дарозе, грала яго любімая песня "Бацькоўская хата". Увогуле музыку ён слухаў нечаста. Але гэтая песня яго кранула яшчэ тады, калі толькі з'явілася ў рэпертуары вядомага спевака. Хвілін дзесяць ён яшчэ так сядзеў. Нарэшце выйшаў з машыны, захапіўшы пакеты з гіпермаркета. Мужчына падняў вочы і глянуў на вокны сваёй кватэры. Тры пакоі выходзілі на гэты бок, і ў кожным гарэў свет. Гэта азначала, што ўсе хатнія былі дома: жонка Неллі Міхайлаўна, сын Эдуард і дачка Вольга. Кожны з іх знаходзіўся ў сваім уласным пакоі. Жонка, хутчэй за ўсё, глядзела нешта па тэлебачанні. Дачка і сын, у чым ён не спадзяваўся, "завісалі"  ў сацыяльных сетках. Кожны адзін на адзін з сабою. Не разам за адным сталом, не на адной канапе, не размаўляючы аб тым, што адбылося ў іх жыцці гэтым цёплым вераснёўскім днём… Гэта была яго сям' я, дзе нікому да нікога не было справы. Кожны жыў у сваім асабістым свеце, у татальнай ізаляцыі.

     Іван Пятровіч глянуў на гадзіннік і прысеў на лаўцы, паставіўшы побач пакеты з марцыпанамі і дарагім смакоццем. З якой радасцю і задавальненнем ён зараз бы абмяняў іх на чыгунок матулінай поснай бульбы  і гарлач кісляку. Успаміны кагцістай лапай дзеранулі за сэрца Івана Пятровіча Смірнова, буйнога індывідуальнага прадпрымальніка. Сёння ён меў усё, да чаго некалі імкнуўся: сваю справу, вялізарную кватэру ў элітным доме, добры якасны аўтамабіль…
     Сёння ён не апошні чалавек у свеце бізнеса, муж гаспадыні салону прыгажосці, бацька прыгожых і разумных дзяцей… Сын і дачка з дзяцінства мелі ўсё, аб чым ён мог толькі марыць у іх узросце. А ці зрабіла ўсё гэта, да чаго ён імкнуўся, яго шчаслівым? Чаму яго паважанага і сталага чалавека так цягне туды, дзе ён быў маленькім, дзе рос і сталеў, дзе бегаў босым за каровамі?

     Ён часта ўспамінаў сваю школу. Як ён любіў вучыцца! Іван нават лічыўся лепшым вучнем Слабадской школы. І як яму было сорамна босым выходзіць за чарговай ганаровай граматай, якую яму працягваў дырэктар Яўген Усцінавіч. Іван Смірноў, чырванеючы, выходзіў да дырэктара, атрымоўваў пахвальны ліст за поспехі ў вучобе і хуценька бег назад.

     Зараз ён глядзеў на дарагія скураныя макасіны, якія жонка з дачкой прывезлі яму з Італіі, і яны здаваліся яму цеснымі. І гэтыя запінкі, і гэты гальштук, і гэтая дарагая кашуля… Усе гэтыя статусныя рэчы адрэзалі яго назаўсёды ад яго дзяцінства, яго матулі і іх маленькай хаты.

     Хаціну бацькі пабудавалі яшчэ ў 1948 годзе.  Бацька прыйшоў з вайны героем, але без нагі. “Без нагі – не без галавы!” – любіў паўтараць той, калі маці, шкадуючы яго, прасіла крыху адпачыць. Нягледзячы на інваліднасць, бацька разам з маці гадаваў чатырох дзяцей і рабіў усю мужчынскую справу: касіў, калоў дровы, цягаў кашэлі з бульбай. Бацькі не стала ў 1969 годзе: адказала сэрца. Што стала прычынай -  невядома. Яно проста аднойчы перастала біцца.  Маці засталася  адна з дзецьмі. Ванька быў самым малодшым. Тры старэйшыя сястры і ён сталі матчынай апорай. Сёстры таксама добра вучыліся ў школе, але беднасць пагнала іх з васьмі класаў працаваць. Яму ж, малодшаму, маці і сёстры далі магчымасць скончыць дзесяць класаў. За гэта ён быў ім вельмі ўдзячны і паабяцаў усім,  ў тым ліку і сабе, што выб'ецца ў людзі і іх выцягне.

     І ён выканаў абяцанні, дапамог добра ўладкавацца сёстрам. У 1996 годзе не стала матулі, яго старэнькай матулі са зморшчанымі ад цяжкай працы рукамі. Ён нават яе трохі саромеўся перад жончынай інтэлігентнай радней. Яны былі ўсе модна апранутыя, з манікюрам, на абцасах. А яго матуля ніяк не хацела апранаць прыгожую, падараваную нявесткай сукенку. Да апошніх сваіх дзён яна трымала курэй, карову, парасят. Галоўным яе багаццем і было што шмат фотаздымкаў мужа, дзяцей, унукаў і ганаровыя граматы Івана. Усю Вялікую Айчынную вайну маці была ў партызанах. Разам з іншымі, такімі як і сама, маладымі дзяўчатамі яна дапамагала салдатам, ратавала раненых, аддаючы апошні кавалак хлеба тым, хто праліваў кроў за Радзіму.

     Колькі разоў Іван Пятровіч прасіў маці перабрацца да дзяцей у Мінск, дзе ёй, старой, будзе лягчэй.
— Сынку, лягчэй, не значыць лепей! – усміхаючыся, адказвала маці. – Я там яшчэ хутчэй памру. Мне патрэбна мая хата, зямелька, лаўка і вось гэты стары ясакар! Яго яшчэ мой бацька пасадзіў, калі ў армію ішоў… Так яна і дажывала свой век у хатцы з адзіным акенцам на вуліцу.

     Маці не стала, а разам з ёй не стала ўсяго таго, ад чаго ён увесь час бег.
     Матуля памерла і зачыніла за сабою дзверы ў дзяцінства. У роднай весачцы яго болей ніхто не чакае, ён болей нікому так не патрэбны. Толькі матуля накрые сына, калі ён раскрыецца пад час сну. Гэта ён зразумеў толькі ў сталым узросце.
     За матулей пачала выміраць яго родная Слабодка.  Мілы сэрцу двор каля хаты зарос дзікай травой…

     Якой маленькай хатка здалася сёння яму такому высокаму, важнаму і добра апранутаму! Што ён шукае там? Вокны, забітыя дранкамі, кожны раз яго палохаюць: ад іх цягне могілкамі. Некалькі разоў у год на яго налягае такі люты сум, што, нягледзячы ні на што, ён сядае і едзе за шмат кілометраў да бацькоўскай хаты. Адчыняе трухлявыя дзверы і, прытуліўшыся да печы, пачынае ціха плакаць. Потом, не шкадуючы касцюм, сядае на лаўку і доўга глядзіць на ясакар, што пасадзіў яго дзед. Толькі гэтае дрэва жыве сваім жыццём у кампаніі гарластых крумкачоў. Вёска дажывае апошнія дні. Усе сцяжынкі пазарасталі бадыллем: да ракі, да лесу, да копанкі… Толькі на могілкі яна не зарасце ніколі: дзеці і ўнукі едуць на Радаўніцу прыбраць магілы.

     Вось і ён, Іван Пятровіч, чырвонымі ад слёз вачыма пазірае на родную хату:
— Ну што, бывай! Вясной убачымся.

     Потом едзе на могілкі да бацькоў. Ужо там вылівае апошнія слёзы і … па газам. У Мінск. У багата і з густам абсталяваную кватэру, такую прыгожую, але такую халодную, дзе кожны жыве сваім жыццём.

     Ці зразумеюць яго дзеці калі-небудзь? І колькі часу пройдзе да таго, калі яны пачнуць шукаць дзверы ў мінулае?
Ён цяжка ўздыхнуў, зірнуў яшчэ раз на свае вокны, моўчкі падхапіў пакеты з прадуктамі і зайшоў у пад'езд.


Рецензии
Вы сами пишете на белорусском языке? В свое время я несколько познакомился с белорусской литературой, и кроме Богдановича и немного Я. Купалы, ни одного интересного имени не обнаружил. Я ошибаюсь?

Владимир Дмитриевич Соколов   27.09.2023 14:03     Заявить о нарушении
Прочитала первое предложение и сейчас не знаю: смеяться или плакать... Ладно, буду смеяться)))

"Вишни в соседнем саду" я для Прозы переводила с белорусского. Этот мой роман на белорусском имеет другое название. Для Прозы я выбрала самые, на мой взгляд, интересные главы. "Багровые листья пионов", "Тайна красных пуговиц" - всё это тоже для Прозы перевела из собственных архивов.
"Принцесса тусовки" - перевод мой, автор указан на странице.
Конечно, результат в переводном варианте всегда хуже. Я это вижу по "Тайне красных пуговиц" и по рассказам для детей.

Ну и конечно же, кроме Купалы и Багдановича есть масса других потрясающих поэтов и прозаиков. Если нужно, список потом сброшу.

Спасибо за отзыв и интерес к белорусской литературе.

Марина Прокоп   27.09.2023 18:01   Заявить о нарушении
Специально белорусской литературой я не интересуюсь. Просто в Литинституте волею случая близко сошёлся с молодыми тогда авторами из Белоруссии. Они мне все уши прожжужали о Богдановиче: "Зорка Венера взошла над землёю... мары с собой принесла", "разгуляется погодка... батька Нёман... посреди могутных вод" и т. д. Было внове и очень интересно

Владимир Дмитриевич Соколов   28.09.2023 05:17   Заявить о нарушении
"Зорка Венера" есть в репертуаре "Песняров". Это классика.

Марина Прокоп   28.09.2023 08:54   Заявить о нарушении