Начна Варта
--------------------
Начна Варта.
Бечы. Вёска. Нейдзе на Палессі.
Як хадзілі.
Што глядзелі.
На сценках кожнай хаты прыгожымі барвовымі літарамі было намалявана. Багор.
Лом. Вядро. Лапата. Лесвіца. І іншае пажарнае начынне.
Я быў малым у той год. Шчанюком. Але ўлетку Варта рэальна працавала.
Маладыя хлопцы і маладзіцы хадзілі па сялу. Ад краю да краю. Глядзець. Пільнаваць. Як бы што не загарэлася.
Ну, а што калгаснае, усе цягнулі па начох, дык гэта не лічыцца.
Усё вакол калгаснае. Усё вакол маё.
І песні спявалі. Уначы.
Я прачынаўся ў бясконцай ночы, Палескай, над якой Чумацкі шлях мірыяды светлавых гадоў каціў свае вазы. Да нас.
І мне было так добра.
Зараз разумею. Сакаталі маладзіцы. Кахання ня досыць было. У СССР, як і ў БССР - сэксу не было.
Свидетельство о публикации №223021800053