Па-iншаму слухаць...

Па-іншаму слухаць …

У першыя гады савецкай улады ў Расіі паняцце “падлетак” існавала толькі ў рамках працоўнага права. У 1921 годзе Савет Народных Камісараў РСФСР зацвердзіў Палажэнне аб ахове здароўя дзяцей і падлеткаў; у 1922 годзе былі ўведзеныя абавязковыя папярэднія і перыядычныя штогадовыя медыцынскія агляды працуючых падлеткаў і навучэнцаў школ фабрычно-завадскога вучнёўства.

У чэрвені 1944 года міністэрства аховы здароўя СССР зацвердзіла “Палажэнне аб падлеткавых кабінетах у паліклініках і амбулаторыях”, а таксама аб рэспубліканскіх (краявых, абласных) арганізацыйна-метадычных цэнтрах; у гарадах метадычныя функцыі выконвалі гарадскія падлеткавыя кабінеты.

У пачатку васьмідзесятых гадоў я прыступіла да працы ўчастковага ўрача-тэрапеўта; менавіта ў гэты час міністэрства аховы здароўя СССР грунтоўна занялася паляпшэннем сістэмы аховы здароўя падлеткаў. Быў распрацаваны парадак штогадовых прафілактычных аглядаў і дыспансэрнага назірання; пачалася падрыхтоўка лекараў для працы ў падлеткавых кабінетах; у буйных паліклініках былі сфармаваныя тэрапеўтычныя падлеткавыя аддзялення.

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці падлеткавай службы было забяспячэнне працоўных і абаронных рэсурсаў, а таксама ахова здароўя дзяўчат.

Як ахоўвалася здароўе дзяўчат, ужо і не ўзгадаю, а юнакамі займаліся сур’ёзна: як жа, будучыя салдаты! У тыя гады я ўпершыню пачула словы і выразы, невядомыя мне раней: дапрызыўнік, прызыўнік, прыпіска да прызыўнога ўчастку, прыдатнасць да вайсковай службы, набор … Адсутнасць на працы загадчыка падлеткавым кабінетам калегі тлумачылі проста: “У ваенкамаце”.

Праз пятнаццаць гадоў, працуючы намеснікам старшыні прызыўной камісіі Баранавіцкага аб’яднанага ваеннага камісарыята, я пераканалася ў неабходнасці ўдзелу ў працы прызыўной камісіі галоўнага спецыяліста падлеткавай службы: ён курыраваў даабследаванне прызыўніков і дапрызыўніков з выяўленнай падчас камісійнага агляду паталогіяй.

Падлеткавыя ўрачы аналізавалі вынікі даследавання стану здароўя падрастаючага пакалення, фізічнае развіццё падлеткаў, паказчыкі першаснай, агульнай захворваемасці і хваравітасці (распаўсюджанасці захворванняў), захворваемасці з часовай непрацаздольнасцю, інваліднасці і гэтак далей.

Прыкладна ў гэты ж час быў выдадзены загад міністэрства аховы здароўя СССР “Аб мерах па зніжэнні захворваемасці з часовай непрацаздольнасцю…”. Я не ручаюся за дакладную фармулёўку назвы дакумента, але сутнасць яго была такая: працоўным, службоўцам, інтэлігенцыі ніяк нельга было хварэць. Вярней, можна, але без адрыву ад вытворчасці.

Медыцынскія чыноўнікі сумесна з абаронцамі правоў працоўных – прафесійнымі саюзамі, падлічылі, у колькі ж савецкіх рублёў абыходзіцца краіне адзін дзень нявыхаду на працу з-за хваробы працоўнага чалавека? Улічвалася ўсё: нявырабленая прадукцыя, прастой абсталявання, кошт для дзяржавы “бясплатнай” медыцынскай дапамогі, аплата лістка непрацаздольнасці …

Мне запомнілася лічба сорак пяць рублёў – так у сярэднім па Савецкім Саюзе ацэньваліся матэрыяльныя страты дзяржавы за адзін дзень нявыхаду на працу аднаго чалавека; у горназдабыўнай прамысловасці і галіне цяжкага машынабудавання – звыш сямідзесяці рублёў. Выходзіла, што часова непрацаздольны грамадзянін наносіў непапраўную шкоду эканоміцы краіны!

Гэтыя дадзеныя агучваліся адміністрацыяй лячэбнай установы на кожнай вытворчай нарадзе, “нацэльваючы і накіроўваючы” лекараў на “непрымірымую барацьбу” з несвядомымі грамадзянамі, якія жадаюць “адпачыць” за кошт дзяржавы. Пастаянна падкрэслівалася, што адзін дзень нявыхаду абыходзіцца краіне ў сорак пяць рублёў. Сума ўрону ўраджвала – зарплата санітаркі паліклінікі за месяц складала шэсцьдзесят рублёў, а пачынаючага доктара – крыху больш за сто рублёў.

Для кожнага лекара, які вёў амбулаторны прыём, былі распрацаваны “кантрольна-дыферэнцыраваныя паказчыкі выдачы лісткоў непрацаздольнасці”; невыкананне “плана” пагражала доктару правядзеннем адміністрацыйна-выхаваўчых мер*.

Па ўласным досведзе ведаю, якім цяжкім быў амбулаторны прыём у апошні дзень тыдня: “квота” ўжо скончылася, а хворыя з відавочнымі прыкметамі часовай непрацаздольнасці “усё ідуць, ды ідуць”!

У самым пачатку ўпартай “барацьбы” з працастратамі па хваробе працуючых у Баранавіцкай паліклініцы нумар адзін адбыўся пацешны выпадак.

На прыём да падлеткавага ўрача Марыі Іванаўны прыйшоў сямнаццацігадовы хлапец з скаргамі на павышаную тэмпературу, закладзенасць носа, болі ў горле і кашаль. Пасля вымярэння тэмпературы цела доктар аглядзела юнака, выпісала рэцэпты на лекі, дала рэкамендацыі па ўжыванні народных сродкаў лячэння: багатае пітво, маліна, гарачае малако з мёдам і содай …

Малады чалавек, выслухаўшы рэкамендацыі, звярнуўся да лекара:

– Доктар, а бальнічны?

– А хіба Вы працуеце? – здзівілася Марыя Іванаўна.

– Так, працую рознарабочым на заводзе, – адказаў малады чалавек.

– Распранайцеся да пояса, буду слухаць! – загадала доктар.

– Дык Вы мяне толькі што слухалі! – здзівіўся падлетак.

– На бальнічны лісток трэба па-іншаму слухаць! – спакойна адказала Марыя Іванаўна.

Гісторыя замоўчвае, “ці наслухала па-іншаму” доктар на лісток непрацаздольнасці юнаку, але на чарговай штотыднёвай планёрцы прозвішча Марыі Іванаўны не называлась сярод калег, якія не выканалі  “кантрольна-дыферэнцыраваныя паказчыкі выдачы лісткоў непрацаздольнасці”.

*Пераважная большасць лекароў адмове ў выдачы бальнічнага лістка часова непрацаздольнаму пацыенту аддавала перавагу адміністрацыйнаму “наганяю”.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Конечно, борьба с больничными - очередной бзик. Болеют все, включая тех, призывает бороться с больничными. А бывали эпидемии гриппа - это небось вообще катастрофа для государства, да? Всегда было выполнение и перевыполнение планов, несмотря на больничные листы. Какая-то неувязочка получается или не так считают экономисты.
С уважением и теплом,

Людмила Каштанова   22.05.2023 13:53     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Что и говорить, для советских времён была характерна компанейщина. В медицине постоянно с чем-то боролись: то с туберкулёзом, чесоткой, сифилисом; то с заболеваемостью трудящихся с временной или стойкой нетрудоспособностью ...

Поэт правильно сказал: "И вечный бой, покой нам только снится..."

С улыбкой и теплом.

Нелли Фурс   23.05.2023 10:26   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.