Я хачу замуж!

Я хачу замуж!

Як правіла, выпускнікоў медыцынскіх ВНУ размяркоўваюць “у распараджэнне…” галіновага органа кіравання пэўнай тэрыторыі. Прынамсі, так было ў канцы сямідзесятых гадов мінулага стагоддзя і, як аказалася, захавалася ў пачатку двухтысячных гадоў.

У маём размеркаванні на працу значылася: “Накіравана ў распараджэнне загадчыка Баранавіцкага гарадскога аддзела аховы здароўя”. На сумоўі кіраўнік гарадской медыцыны прапанаваў мне пасаду лекара выязной брыгады хуткай дапамогі, распісаўшы ўсю “прывабнасць” работы “на перадавой”: сапраўдная медычная праца – ратаваць хворых, зручны графік дзяжурств, нядрэнная зарплата …

Спаслаўшыся на нікуды не варты вестыбулярны апарат, што было праўдай, частыя камандзіроўкі мужа і наяўнасць малалетняга дзіцяці, я папрасіла накіраваць мяне на любую іншую лекарскую пасаду. Загадчык гарадскога аддзела аховы здароўя Моніч Пятро Аксенцьевіч з разуменнем паставіўся да маіх довадаў і прапанаваў работу участковага ўрача-тэрапеўта ў гарадской паліклініцы нумар адзін; я пагадзілася без усялякіх роздумаў.

У пачатку двухтысячных гадоў ў распараджэнне галоўнага лекара Баранавіцкага раёна была накіравана выпускніца Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, назаву яе Тамарай. У апошніе дні ліпеня яна прыйшла да мяне на сумоўе даведацца, куды яе накіруюць працаваць?

Па вопыце папярэдніх гадоў я ведала, што ў сельскія арганізацыі аховы здароўя  выпускнікі едуць вельмі неахвотна, імкнучыся застацца ў цэнтральнай раённай бальніцы ці паліклініцы, у якіх, як правіла, не бывае вакантных урачэбных пасад. Акрамя таго, у функцыянальныя абавязкі спецыялістаў раённай паліклінікі  ўваходзіць аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі медыкам сельскіх арганізацый аховы здароўя, а чаму могуць навучыць учорашнія выпускнікі ВНУ?

Гутарку з высокай эфектнай шатэнкай Тамарай я пачала з апісання разгалінаванай сеткі сельскіх лячэбных устаноў, цяжкасці ўкамплектавання іх урачамі і сярэднім медыцынскім персаналам. Адзначыла ўзровень аплаты працы сельскага медыка, які значна вышэй зарплаты гарадскога калегі за кошт розных надбавак, у тым ліку, і за работу ў сельскай мясцовасці.

Тамара ветліва слухала мяне, не праявляючы асаблівай цікавасці да праблем сельскай аховы здароўя. Я прапанавала маладому спецыялісту ўзначаліць адну з участковых бальніц, галоўны ўрач якой нядаўна пайшоў на заслужаны адпачынак. Паказала на карце местазнаходжанне вёскі, распавяла аб транспартных шляхах зносін паміж горадам і населеным пунктам, аб наладжаным узаемадзеянні медыкаў, сельскага выканкама і адміністрацыі мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства.

 “Пашыраючы і паглыбляючы” тэму добрых узаемаадносінаў выканаўчай улады, медыкаў і “сельгаснікаў” адміністрацыйнай тэрыторыі, убачыла, што маладому доктару зусім нецікавы мой аповед – яна з цяжкасцю стрымлівала пазяханне.

Маё “кіданне пацерак” перапыніў тэлефонны званок:

– Амбулаторыю-то Вы ў нас адкрылі, а лекара ўжо паўгода няма, фельчар працуе доктарам! – абурана вымаўляла мне жанчына.

З далейшага маналогу раззлаванай асобы мне стала зразумела, што тэлефануе гандлёвы работнік або настаўніца: асобныя прадстаўнікі  гэтых прафесій ведаюць усё, у тым ліку, як правільна лячыць і арганізоўваць ідэальную сістэму аказання медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву.

Гучны голас быў чутны ў кабінеце; малады спецыяліст міжволі стала слухачкай дыялогу:

– У амбулаторыю па графіку кожны тыдзень прыязджае тэрапеўт з паліклінікі, можна звярнуцца да яго, – растлумачыла я тэлефоннай суразмоўцы.

– А нам не хапае аднаго дня, мы хочам, каб увесь тыдзень прымаў лекар, уключаючы суботу! – настойвала заяўніца.

– Ну, калі хочаце, то абавязкова будзе! У гэтым годзе ў сістэму раённай аховы здароўя прыбыла пяцёра маладых спецыялістаў; адзін з іх абавязкова будзе накіраваны на працу ў N-скую амбулаторыю, – паабяцала я абаронцы інтарэсаў сельскіх жыхароў.

 Яшчэ некалькі хвілін змагар за правы аднавяскоўцаў агучвала мне патрабаванні да іх будучага лекара: дасведчаны, добры, уважлівы, безадмоўны, гатовы прыйсці на дапамогу ў любы час сутак …

Жанчыне не патрэбны быў суразмоўца: яна пералічвала вартасці, якімі павінен валодаць кіраўнік урачэбнай амбулаторыі з колькасцю насельніцтва каля дзвюх тысяч.

Калі заяўніца прыступіла да паўторнай дэталізацыі патрабаванняў да магчымага кандыдата на пасаду галоўнага лекара амбулаторыі, я падумала:

– А ці прайшоў бы падобны адбор на пасаду кіраўніка сельскай лячэбнай установы, асноўная праца якога – лячэнне хворых, старажытнагрэцкі лекар Гіпакрат?

У той момант, калі ў думках я адказала на сваё пытанне: “Не, не прайшоў бы …”, жанчына нагадала мне, што яны чакаюць доктара першага жніўня і скончыла размову.
 
Заяўніца не лічыла патрэбным гаварыць спакойным голасам; яна практычна крычала ў тэлефонную трубку.

Я добра ведаю падобную катэгорыю жанчын істэроіднага тыпу: яны шукаюць любую магчымасць справакаваць суразмоўцу на адказны павышаны тон, ператварыўшы размову ў рынкавы балаган. Не дамогчыся жаданага выніку, эмацыянальна няўстойлівыя асобы губляюць цікавасць да зносін к апанентам.

Малады спецыяліст Тамара чула размову, дакладней, эмацыйны маналог заяўніцы. Выраз маркотнага твару калегі змяніўся на разгублены: яна не дапушчала, што пацыенты могуць размаўляць з галоўным лекарам, як з непаспяховым школьнікам.

Я прапанавала Тамары кіраўніцтва выдаленай ад горада ўрачэбнай амбулаторыяй, ужо не апісваючы падрабязна местазнаходжанне аб’екта, транспартных шляхах зносін, узаемадзеянне з мясцовай уладай і гэтак далей. Бачачы яе няўпэўненасць, параіла з’ездзіць на месца і вызначыцца з выбарам.

Праз дзень малады спецыяліст зноў прыйшла на прыём.

– Што Вы вырашылі, калега? Дзе Вам больш спадабалася, у бальніцы ці ў амбулаторыі? – пацікавілася я.

– Нідзе мне не спадабалася, я не хачу там працаваць! – адказала Тамара.

Я ўпершыню пачула, каб лекар-пачатковец сказаў, што ён “не хоча працаваць”.
Уважліва паглядзеўшы на калегу, я пацікавілася:

– Вас накіравалі на працу ў сістэму сельскай аховы здароўя, так што ж Вы хочаце?

На секунду задумаўшыся, Тамара выпаліла:

– Я хачу замуж!

– Ну, у гэтым пытанні я Вам наўрад ці дапамагу! – ледзь стрымліваючы смех, адказала я.

Зразумеў, што здзейсніла промах і міжволі выдала сваю патаемную мару, дзяўчына папрасіла прабачэння за некарэктную заяву і дадала, што гэта быў жарт.

– Не самае лепшае месца Вы абралі для жартаў, калега, – вымавіла я тонам скончанага буркуна.

Тамара збянтэжылася; па яе твару было відаць, што цяпер яна гатовая прыняць любую прапанову па працаўладкаванні.

Афіцыйным тонам я апавясціла маладога доктара:

– Тамара Васільеўна, першага жніўня Вы ўзначаліце N-скую амбулаторыю, якой у цяперашні час кіруе вопытны фельчар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Рэкамендую Вам на першых парах прыслухоўвацца да яго ў вырашэнні пытанняў арганізацыі працы лячэбнай установы.

За некалькі гадоў N-ская ўрачэбная амбулаторыя стала адной з лепшых у раёне. Тамара Васільеўна выйшла замуж, нарадзіла дзіця і паднялася па службовай лесвіцы: нядаўна яе прызначылі намеснікам загадчыка паліклінікай.

Мары спраўджваюцца, калі выразна фармуляваць свой пасыл Сусвету …


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Понятно желание выпускницы мединститута. Года девичьи, самые лучшие для детородства уходят, а она даже жениха не имеет. Вот ей и хотелось в город, где больше молодых парней, а на селе с этим долго ждать придется. Ну, так оно и вышло, но хоть замуж она все же вышла, слава Богу.
С уважением и теплом,

Людмила Каштанова   20.05.2023 13:30     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Сердечно благодарю за отзыв!

Подавляющее большинство студенток мединститута выходили замуж в годы учёбы, прекрасно зная о возрастных органичениях для рождении первого ребёнка; "подстёгивал" термин "пожилые первородящие" (пациентки старше 27 лет).

С улыбкой и теплом.

Нелли Фурс   21.05.2023 09:05   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.