Няпрошаны госць

Няпрошаны госць

Я прачнулася ноччу ад дзіўнага адчування, што ў кватэры знаходзіцца хтосьці старонні. Муж быў у камандзіроўцы і планаваў вярнуцца з яе раніцай; у старэйшага сына Дзяніса былі летнія вакацыі – ён гасцяваў у маіх бацькоў.

У невялікім пакоі маласямейнага інтэрната, акрамя мяне, знаходзіўся паўтарамесячны сын Паша. Уключыўшы начнік, я падышла да ложка малога: ён моцна спаў.

Аглядзеўшыся, я не ўбачыла ў памяшканні нічога незвычайнага. На кухні, у пярэднім пакоі і ў сумешчаным санвузле – таксама ўсё ў парадку.

Выключыўшы святло, я адразу заснула. Чулы сон маці груднога дзіцяці парушылі нейкія нявызначаныя гукі: ці то піск, ці то шамаценне. Уключыўшы свяцільню, я ўбачыла на падлозе каля ложка сына … буйнога пацука. Я паспела заўважыць толькі яго доўгі хвост; пацук імгненна выбег з пакоя.

Грызуноў я не тое, што баюся, хутчэй, асцярагаюся. У сітуацыі, якая склалася, мне прыйшлося забыцца пра асцярогі і заняцца пошукам пацука.

Асцярожна я адправілася вывучаць “адыходныя шляхі” шкодніка. Дзверы ў камору і санвузел шчыльна зачыненыя, значыць, у гэтыя памяшканні пацук не мог пранікнуць.
Дзверы на кухню я заўсёды пакідала адчыненымі: раптам маці, якая корміць, у тры-чатыры гадзіны раніцы захочацца “трошкі падсілкавацца”, не грымець жа створкай сярод ночы!

Значыць, няпрошаны госць прашмыгнуў у расчыненыя дзверы і схаваўся на кухні. Я закрыла ўваход у памяшканне; анучамі, якія апынуліся пад рукамі, заладзіла вузкую шчыліну пад створкай. У каморы знайшла малаток (дзіўная саманадзейнасць асобы, якая не заўсёды трапляе па плешчы цвіка!) і, узброіўшыся ім, стала ахоўваць сына.

– Так, на кухні ёсць дзе схавацца … Шафкі ўсякія, вольная прастора за імі, халадзільнікам і газавай плітой … Ды і балкон адчынены, лета ўсё ж такі, а там таксама шмат усялякіх зацішных мястэчак … Не, мне адной з  ім не справіцца, буду мужа чакаць … – разважала я, не выпускаючы з поля зроку дзіцячы ложачак.

Я і не заўважыла, як задрамала. Мне сніўся буйны пацук са школьнага падручніка заалогіі; ён з дакорам глядзеў на мяне бліскучымі цёмна-чырвонымі вачыма.

З калацячым сэрцам я прачнулася. Паша па-ранейшаму моцна спаў; я працягнула накручваць сябе:

– Пацукі – разумныя і хітрыя жывёлы; у выпадку небяспекі нават на чалавека могут напасці … Я дзесьці чытала, што ў бездапаможных людзей яны вушы і нос адгрызаюць, а самыя ўразлівыя людзі – гэта маленькія дзеці …

Ноч здавалася мне бясконцай: я ўвесь час пракручвала ў галаве магчымыя варыянты развіцця непрадбачанай сітуацыі.

На гук адчыненых ўваходных дзвярэй я выйшла ў перадпакой, па-ранейшаму трымаючы ў руцэ малаток.

– Добра ж ты мяне сустракаеш! Прыстойныя жонкі качалкай ўзбройваюцца, а ты малаток прыгатавала! – пажартаваў муж.

– Не для цябе, а для пацука я “ударную зброю” зберагла, – адгукнулася я, засланіўшы сабой уваход на кухню.

– Які пацук? – здзіўлена спытаў муж.

– Звычайны, шэры такі, – адказала я.

– Ну і гумар у цябе! Які пацук на сёмым паверсе?! Можа быць, ты мышку за пацука прыняла? – збіраючыся прайсці на кухню, удакладніў Валодзя.

– На кухню нельга, там – пацук. Вялікі такі, з доўгім хвастом, – нагадала я мужу.

– Дык вось гэтымі анучамі ты абаранялася ад яго? – нарэшце муж звярнуў увагу на “загараджальную паласу” пад дзвярыма.

– Так, менавіта такім чынам я выключыла пранікненне грызуна ў жылое памяшканне, – адказала я.

Завяршыўшы фразу, падумала: “Вона куды мяне загарнула пасля бяссоннай ночы, як стажыраваны бюракрат пачала выказвацца!”

Казённы адказ пераканаў мужа, што я не жартую. Ён пайшоў па дапамогу да суседа, а я занялася дзіцём, якое да таго часу прачнулася.

З-за двух зачыненых дзвярэй да майго слыху данасіліся галасы:

– Вунь ён, лаві! Выслізнуў, паршывец! Глядзі, на цябе ідзе! Ага, трапіўся!

Праз зачыненыя дзверы “паляўнічыя” прапанавалі мне выйсці і паглядзець “здабычу”; я адмовілася.

Пасля адлову пацука трэба было вызначыць: як грызун трапіў на сёмы паверх дзевяціпавярховага дома, пабудаванага з шлакабетонных блокаў?

Мужчыны старанна абследавалі ўсе закуткі, не выявіўшы парушэнняў цэласнасці сцен і падлогі. Прысеўшы на кухні абмяркаваць дэталі лоўлі пацука, сусед Мікалай звярнуў увагу на размешчаныя ля самай столі пластыкавые вентыляцыйныя краты, у якіх мелася невялікая акруглая адтуліна.

На знятым і дэталёва абследаваным элеменце для закрыцця вентыляцыйных адтулін былі выяўленыя сляды дробных зубоў.

– Відаць, у кватэры смачна пахла, вось пацук і вырашыў “зазірнуць” у госці! – выказаў здагадку Мікалай.

На наступны дзень ён усталяваў на вентыляцыйнай адтуліне металічныя краты, паабяцаўшы, што няпрошаных гасцей мы больш не ўбачым.

Як у воду глядзеў наш сусед: мне больш ніколі не даводзілася так блізка бачыць пацукоў.


Рецензии
Добрый день, дорогая Нелли! Тут многие такие страшные истории с крысами рассказывают, что и мне захотелось. В 5-этажке, где жили мы на 1 этаже, тоже повадилась шастать крыса, прогрызав дырку в плинтусе за мойкой на кухне. Она обнаглела до того, что стала забегать в комнату. А я наслышана о крысах много нехорошего, поэтому решила её поймать. Хитрость моя удалась. Она попалась в пустое ведро, и я успела её накрыть крышкой, затем решила утопить её в этом же ведре. наполнила в ванной это ведро и прикрыла большим тазом с водой. Довольная, пошла на кухню, а минут через пять зашла в ванную проверить и даже испугалась: Таз был сдвинут, а крыса наполовину почти вылезла из ведра. Я тогда быстро схватила нож и давай этим ножом ударять крысу. Только таким образом удалось с ней справиться.
С уважением и теплом,

Людмила Каштанова   19.05.2023 12:21     Заявить о нарушении
Доброе утро, уважаемая Людмила!

Искренне благодарю за отзыв!

Смелая Вы, однако, женщина: с нахальной крысой удалось в одиночку справиться!

С теплом и улыбкой.

Нелли Фурс   20.05.2023 10:46   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.