Старыя словы

Старыя словы мала ўжываюць,
У слоўніках знайшлі прытулак.
Яны маім стараннем ажываюць,
У вершах добра ім, утульна.

Старыя словы гэта часу сведкі,
Яскрава кажуць нам пра звычкі.
Старых часоў дакладныя даведкі,
Раскрыюць даўніны прывычкі.

Старыя словы, вашы ягамосці,
Адточаныя ўжываннем,
Засвоеныя добра, вы не госці,
Аздоблены практыкаваннем.

Старыя словы мову ажыўляюць,
У іх прыгожае гучанне.
А сэнсам прама ў цэль трапляюць,
Даруюць мне замілаванне.

Старыя словы, вас заўжды шаную,
Бо асалоду адчуваю.
Значэнне адраджаю, не руйную,
Забытым шчыра спачуваю.


Рецензии
Дзякуй вам за павагу да старых словаў. Можа, прагучыць дзіўна, але словы нібыта сапраўды жывыя - старыя ці новыя. Мёртвым слова можа быць толькі тады, калі ўжо няма таго, што яно ўвасабляла. Дый тое, калі слова не згубілася назаўжды, а засталося ў гісторыі і кнігах, то яно працягвае жыць нібыта ў музеі. Да таго ж можна папулярызаваць словы, якія выкарыстоўваліся раней. Напрыклад, "абора" мне здаецца больш прыгожым і самавітым, чым "кароўнік". І такіх сакавітых словаў процьма.

Александр Чепа   22.08.2024 00:17     Заявить о нарушении
Вы маяце рацыю, Аляксандр! Многія словы не беларускія, а гоцка-нямецкія, я ўжо не кажу аб польскіх ці расійскіх... Інакш і не магло быць, бо вякамі мы адчувалі гэткі моцны ўплыў. Наша мова мае шмат прыгожых пабрахушак, выразаў, якія немагчыма дакладна перавесці на іншую мову. У гэтым яе асаблівасць... Шчыра дзякую за разуменне, за падтрымку, за водгук!
Дарэчы, напрыканцы жніўня будзе свята беларускай пісьменнасці ў Івацэвічах, гэта недалёка ад маёй малой радзімы - Целяхан. Атрымала запрашэнне на ўдзел. З цяплом ды ўдзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   22.08.2024 12:05   Заявить о нарушении
Даўно заўважыў, што з цягам часу ўсё больш падабаюцца рэдкія абласныя і дыялектныя словы, лічу, што іх трэба часцей ужываць і несці ў народ. А колькі цікавых словаў, якіх няма ў слоўніках, выкарыстоўвалі нашыя бабулі і дзядулі!.. Дарэчы, аднойчы атрымалася трапіць на Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы, бо горад знаходзіцца ля роднага Гомеля. А вось Івацэвічы сёлета наведаць, на жаль, не атрымаецца. Дзякуй вам за цудоўны водгук і прыемныя словы!

Александр Чепа   22.08.2024 17:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.