Вяртанне

Я  зноу iду па сцежцы, бы малодка,
I удыхаю мяты тонкi  пах...
Тут я пазнала, як салодка
Палынь гарчэнiць на  зубах..

Я паспяшаю у вёсачку Дуброва,
Чаму? За чым? Не ведаю сама...
Гучыць напевам дарагое слова,
А тых, хто жыу са мной, дауно няма.

Прайду па вулiцы няспешна,
Успамiны уваскрашаюць далягляд...
Здаецца мне, што буду жыць я вечна,
I бачу хаты я, як сто гадоу назад.

Дзякуй усiм, хто у гэтых хатах жыу,
Кахау, тварыу, жыццю вучыу...
У душы павага i пяшчота...
За вёскай пасцiраецца балота...

Маё дзяцiнства тут прайшло дауно,
Тут я пазнала шчасце жыць на свеце!
Духмянiць горкая палынь, нiбы вiно,
Прывiды усмiхаюцца, як дзецi...


Рецензии