Целяханы. Частка дзявятая

Бабця Элеанора
Польскі гонар нясла.
На язык мела скорасць,
Хітры розум пасла.

Элегантна, прыгожа,
Невядом ёй быў страх.
На ўсе выпадкі гожа,
Не пачуш: «Ох, ах!»

Язычок нібы брытва,
Многіх ён падразаў.
Знешнасць бабці не брыдка,
Каралю б паказаў.

Бабця не без амбіцый,
Мела розум ды густ.
Не парушыць традыцый,
Прыпячатае: «Хлус!»

Многа ворагаў мела,
Што ж, характар такі.
Супярэчыла смела,
Навакол – прасцякі!

Добра ведала мовы,
Браў музычны палон.
Для Міхала ўмовы,
Ўсім музыкам паклон!

Строй музычны – малітва!
Бабцін Малітваслоў!
Гукі – дожджык улітны,
Слухаць вечна гатоў!

Нораў, гонар ад бабкі,
Прывіла ўнуку іх.
Густ музычны не слабкі,
Уражае ўсіх.


Рецензии