Целяханы. Частка пятнаццатая

Белых костачак груды,
Бераг многіх прыняў.
Продак мілы мой, любы!
Лёс твой душу праняў.

Колькі вас палягло там?
Колькі вас у зямлі?
Вы крывёю ды потам
Будаўніцтва вялі.

Для карыта – драўніна,
Палі ў глебу забіць.
Лес – каналу даніна,
Трэба добра зрабіць.

Каб не ссыпаўся бераг,
Не змялеў ток вады.
Шлюзы, браце, не дзверы,
Не было каб бяды.

Цяжкай працай прыгонных
Будаўніцтва вялось.
Без дарог перагоны,
Ўсё ж карыта сплялось.

Шчары з Ясельдай звязка
Цераз гушчы лясоў.
Целяханы – прывязка
З тых далёкіх часоў.

Азярцо, побач прыстань,
Параходаў жытло.
Інжынер новы прыслан,
Упрыгожана тло.

Быў нагляд за каналам,
Выгляд добры ён меў.
Я паверу аналам –
Волат наш не мялеў.


Рецензии