Целяханы. Частка шаснаццатая

Век сямнаццаты ўспомню,
Вішнявецкіх быў клан.
Целяханы прыгонных,
Хаткі простых сялян.

Працавалі на полі
На патрэбу паноў.
Целяханы – раздолле,
Я вяртаюся зноў.

Пра гісторыю мова,
Бо куды ж без яе?
Веды – гэта аснова,
Верце, людцы мае!

Ўладаром быў пан Дольскі,
Род вядомы, стары.
Востры розум пасольскі,
Правіў сам да пары.

Быў харунжыям пінскім,
Жорсткі пан да салдат.
Непаладкі ды ціскі,
Падышоў ім напад.

Пры нядобрай мінуце
Для злачынцаў – хада.
Быў забіты пры смуце,
Ў Целяханах – бяда.

Сын застаўся Ян Караль,
А яму дзесяць год.
Вырас з жонкаю парай,
Бо абодва з парод.

Іх дачка Кацярына –
Вішнявецкага жарсць!
Жонкай вернай, адзінай
Адлюстроўвала страсць.

Целяханы адданы
Кацярыне ў пасаг.
Вішнявецкага планы –
Не цярпеў лішніх бразг.


Рецензии