Целяханы. Частка сямнаццатая

Ён Міхалу быў дзедам,
Так замкнуўся іх круг.
Радаслоўную ведаць –
Не адзін зробіш крук.

Але праца патрэбна,
Целяханы мае!
Загучыць слова срэбрам,
Праўда сэнс надае.

Інжынер гетман слаўны,
Грэе музыка – жарсць!
Гукаў строй мяккі, плаўны –
Як ад іх не прапасць?

Страсць такая ад бабці,
То Агінскай любоў.
У свет гукаў упасці,
Узбудараджана кроў.

Падарыў князь сястрыцы
Ганарацін, палац.
Можна ім ганарыцца,
Побач паркавы пляц.

Праз канал – Целяханы,
Шлях – дарога на Пінск.
Дзіўны цуд прыхаваны,
Моды паркавай піск.

Ганарата ў Львове
Мнішкай доўга была.
Скарыстала ўмовы,
Кветак шмат развяла.

Помню месца, руіны –
Ганараціна след.
Корч здічэлай каліны,
Да канала быў з'езд.


Рецензии