Целяханы. Частка дваццаць другая

Раскажу аб фаянсе,
З гэтым нешта не так.
Не заладзяцца стансы,
Хоць мой вершык – прастак!

Калі жыў князь Агінскі,
Справа вырабаў – бліск!
Прадавалі ў Пінску,
На фаянс – моды піск!

Дастаўлялі прылады,
Параходавы ход.
Гетман – добры ўладнік,
Шанаваў падыход.

Майстру – значныя грошы,
Каб быў выраб, як цуд!
Той фаянс, звыш прыгожы,
Разбіраў хутка люд.

Колер розны, знаў фарбы,
Добры густ мастака.
Не рабіў абы як бы...
Была вернай рука.

Сотні вырабаў модных
З целяханскім кляймом.
Людзям з густам прыгодны,
Цацкаю быць дано.

Цвіў фаянсавы выраб,
Нібы кветачка-мак.
Птахай дружна ў вырай...
Зганьбіць? Не, аніяк!

Гаспадар – Шэвель Левін,
Князь Агінскі памёр.
Прыгажосць, якасць... Дзе вы?
Майстар знік, фантазёр.

Заняпадак фаянсу,
Дзе той попыт? Няма...
Я засмучаным стансам
Канстатую сама.


Рецензии