Страшны сон... Але ж у руку!

  ...Васілёк сядзеў за камп'ютарам і,што называецц,ламаў галаву.Праз два
дні яму 14,а падарунак сабе ён так і не выбраў,хац...
  -Мама,-гукнуў на кухню,-а давай купім гадзіннік-з зязюляй.Глянь,які
прыгожы і не вельмі дарагі.
  Матуля паменшыла газ пад каструляй,зайшла ў пакой да сына,паглядзела
на экран: гадзіннік і сапраўды быў класны,але ж грошы... Яе зарплаты
магло хапіць толькі на прадукты,муж сваю ледзь не ўсю прапіў.Не,ён не
быў горкім п'яніцай,проста часам зрываўся-дзён на пяць запіваў.Потым
прабачаўся,кляўся,абяцаў..."Можа,і праўда праспіцца ды болей не будзе?"-
паспадзявалася гаспадыня і махнула рукой.
   -А-а,была ні была!Да авансу як небудзь дацягнем,-сказала сыну,-
Заказвай гадзіннік.
  Назаўтра вечарам кур'ер даставіў ім тую "зязюлю".Вася сам павесіў яе.
Бацька,напіўшыся,як заўсёды спаў.
   Хутка разышліся па ложках і яны з матулояй.Сын амаль адразу ж заснуў.
Маці перашкаджала зазюля: прышлося ўстаць-спыніць гадзіннік.
   ...Раніцай яна прачнулася ад таго,што па хаце сноўдае муж.
   - Нешта здарылася?-спытала Настя.
   - Ды сон прысніўся...Быццам іду я па лесе,-стаў рассказваць Іван,-
і чую зазюлю.Пытаю ў яе: "Колькі мне жыць?"-А тая: "Ку-ку"і сціхла.
Выходзіць,два гады ўсяго?
   - Яшчэ добра,калі два,-уздыхнула жонка,-бо ў гарэлцы ж ты меры не
ведаеш,смаліш,як паравоз,у дактароў не помніш,калі быў...
   - Сёння ж схаджу на ФАП,-паабяцаў Іван.
   І нават не падмануў-з'явіўся.
   Фельчар (Насціна сяброўка доўга слухала яго,мерала ціск,балюча
націскала  на жывот пад рэбрамі і нарэшце вынесла вердыкт).
  - Гіпертанія.Арытмія.Хрыпы у лёгкіх.Печань вялікая і як камень...
З такім букетам хвароб доўга не працягнеш-два гады ад сілы... А ты ж
зусім малады яшчээ.Што з імі будзе?
   Па дарозе  дамоў Іван уявіў і не на жарт спалохаўся.
  ... Амаль два гады гарэлкі ў рот не бярэ! На машыну грошы збірае.Васю
 на яго 16 думае матацыкл купіць.Добры падарунак... Але найлепшы-гадзіннік
з зязюлей-сын з матуляй у надзейным месцы схавалі.Вырашылі,што пазней
 павесяць,тады,калі бацька ззусім забудзе свой страшны сон.


Рецензии