Целяханы. Частка дваццаць трэцяя

Аб Пуслоўскім размова,
Войцэх многа зрабіў.
Заслужыў ў гонар слова.
Добры водгук адбіў.

Чарадою пажары,
Для мястэчка – бяда.
Род нябеснае кары,
Не спасала вада.

Выгарала мястэчка,
Ні кала, ні двара.
Толькі комін ад печы
Ды зямлянка – нара.

Попел... шэрыя кучы,
Галавешак смурод.
Паляшук, ты жывучы,
Мой магутны народ!

Адраджалі мястэчка:
Сінагогі, царква...
Богу – вера ды свечка,
Паляшук – не дзівак.

Войцэх гуту адстроіў,
Цацкай гута была.
Ён вытворчасць утроіў,
Пар, дэкор – расцвіла.

Параход... «Пеліканам»
Ладзіў добры падвоз.
Гонар быў Целяханам,
Медалёў, грамат – воз!

Чалавек Войцэх дзельны,
Працаваў, нібы вол.
Быў асобай суцэльнай,
Будаўніцтву – дазвол!


Рецензии