Целяханы. Частка дваццаць чацвёртая

Зноў вайна на парозе,
Кайзер войска прыгнаў.
Паляшук у дарозе,
Пакідаў край, стагнаў.

На Кубань, Украіну
Адпраўлялі людзей.
Родны кут свой пакінуў
Дзед Карней – дабрадзей.

Дзед у войску, бо – рымар,
Кавалерыі брат.
Ён сямейства пакінуў,
Жах – вайна – не парад.

Ў Целяханах чужынцы,
Нават ёсць казіно.
Афіцэры, як прынцы...
Карты... дзеўкі... віно...

За каналам градою –
Дзвюх пазіцый вайна.
Расіян грамадою –
Ад цямна да цямна.

Холад, сырасць, мурашкі...
Снег ці дождж над табой.
Лёс суровы, звыш цяжкі...
Дзень ці ноч – новы бой.

Камары – крывасмокі,
Хвор лютуе – сыпняк.
Фронт нямецкі шырокі,
Не адолець ніяк.

Забіваліся палі
Ў пясчанае дно.
Плакалі аб канале,
Немцу жа ўсё адно.

А на палях тых сетка,
Коні каб не прайшлі.
Заставалася метка –
Ў конях страту няслі.


Рецензии