Целяханы. Частка дваццаць пятая

Чатыры доўгіх года
Цягнулася вайна.
Палонных шмат, нягода...
Ці ж скончыцца яна?

Масцілі шлях каменнем
Салдаты ў крыві.
Гасподзь! Сваім знаменнем
Іх душы ў рай, прымі!

Так, працаю палонных
Збудованы аб'ект.
Чугунка – сець прагонных,
Дарованы суб'ект!

Бліндаж... Шмат іх, нямала...
Палонных праца – факт!
Зямелька, ты стагнала,
Калі вяршыўся акт.

Бо безліч тых палонных
Прыпалі да цябе.
Ваенныя законы?
Хіба што для сябе...

Галодныя, без хлеба,
Сам немец галадаў.
Не засявалась глеба,
Монстр голад, як удаў.

Ў буслоў стралялі немцы,
Паелі, гады, птах.
Агідныя туземцы,
Ад іх застаўся прах.

Дуэтам* рэвалюцый
Палепшан стан салдат.
Патокам рэзалюцый
Свядомасці парад.

Заўвага:
*Рэвалюцыя 1918 года ў Германіі ды
Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя
ў Расіі.


Рецензии