Целяханы. Частка дваццаць шостая

Канал наш адраджалі,
Ён за вайну змялеў.
Сціскала сэрца жалем –
Паранены быў леў.

Знайшлі майстроў удалых,
Канал зноў працаваў.
Плыты па ім у далі –
Даходы здабываў.

Не адступіць ад веры –
Ёсць продкаў запавет.
Здзяйсняліся намеры,
З мінулага прывет.

Дарункам для дарослых –
Прыгожая царква.
На месцы, што ўзнёсла,
Для вернікаў – канва.

Гарэлі не аднойчы
І хаткі, і царква...
Пажар зіяе ў ночы,
Згарэлая трава.

Не домабудавання,
А дойлідства ўзор.
Струкоўскага заданне,
Яго благі падбор.

Сапраўдны пастыр, шчыры,
Струкоўскі Іаан.
Прыхільнік Божай ліры...
Святар быў без заган.

Прыгожы, стройны, помню...
Ў царкве з бабуляй я.
Як вечнай веры помнік,
Славутая сям'я.


Рецензии