Целяханы. Частка дваццаць сёмая

Ў мінулае вяртацца
Я, пэўна, мушу зноў.
Так патрабуе праца
Прыкметаю асноў. 

Пры Польшчы як жылося?
Мне бацька гаварыў.
Падаткаў развялося –
Як хто прыгаварыў.

Каб заплаціць падаткі,
Трымай трох парсюкоў.
Працуй, люд, да ўстатку,
Бо ціск з усіх бакоў.

Паляк на першым месцы,
Ён гаспадарыць тут.
Трымае моцна лейцы,
Зцвярджае свой статут.

А беларусы – быдла,
За кожны крок – плаці!
Вядома, што агідна!
Свядомасць, не расці!

Змагаліся за волю:
Мой дзядзька Апанас.
Партыец, злую долю
Рэжым яму прыпас.

Пілсудскі пры ўладзе,
На беларусаў ціск.
Бязлітасна бязладзе,
Калі лютуе сыск.

Пабоі, катаванне,
Турма, ліхі прыгнёт,
Дарэмна намаганне,
Знявечаны народ.

Не скажаш: «Беларус я!»
Ты – польскі паляшук!
Не раз каралі брусам,
Паліцыянт – каршук!

Набыць навуку цяжка.
«Ты беларус? Працуй!»
Чужых улада важка –
Гнёт польскіх валацуг.


Рецензии