Целяханы. Частка трыццаць другая
Целяхан Халакост.
У мінулае дзверцы –
Стаўлю карнікам кошт.
Чорны дзень жніўня, зранку
Выганялі людзей.
Зацягалі фіранку –
На бяду не глядзець!
Крык дзяцей рэзаў вушы,
Ад яго нікуды!
Плач нічым не заглушыш,
Мора слёз ды бяды.
Вельмі ж люмпэн стараўся,
Ён эсэсаўцам брат.
Больш за іх завіхаўся,
Каб не ведалі страт.
Выганялі габрэяў,
Дзікі, жудасны крык!
Падганялі: «Хутчэй вы!»
Смерць вяла пералік.
Старцы, дзеткі, кабеты...
Па Касцельнай быў шлях.
Не мальбамі сагрэты
Да апошняе з плах!
Хто хацеў ухіліцца,
Меў на месцы расстрэл.
Люмпэн-гад весяліцца:
«Пікнуць жыд не паспеў...»
Люціферу спажыва,
Падчыстую ўсіх.
Падганялі: «Марш, жыва!
Ды ж адкуль столькі іх?»
На руках – немаўляты,
Шмат цяжарных жанчын.
Не, фашыст, ты – пракляты!
Згіне род твой, пачын!
Ненавісныя немцы,
Праклінаю ваш род!
Навалач, іншаземцы,
Ненажэрны народ...
Свидетельство о публикации №223040100417